У 2014 годзе ісландскі паэт Адальстэйн А. Сігюрдсан быў госцем Міжнароднага паэтычнага фестывалю імені Міхася Стральцова “Вершы на асфальце”. Вынікам візіту зрабілася гэтая кніга ў перакладзе Марыі Пушкінай. У зборніку — выбраныя творы з кніг “Вершы зямлі” (1985), “Вершы мроі” (1992), “Цвярдыня сэрца” (2007), “Дамы не бываюць самотныя” (2011), “Аўтапартрэты” […]
Author: admin
Да 100-годдзя Уладзіміра Казберука
29 жніўня 1923 года, 100 гадоў таму, у вёсцы Бандары на Падляшшы нарадзіўся будучы літаратуразнаўца і перакладчык Уладзімір Казбярук. З 1950-х Уладзімір Міхайлавіч выяўляў, даследаваў і аналізаваў тэксты беларускай літаратуры ХІХ ст., у час перабудовы вяртаў чытачу забароненыя цэнзурай творы Алеся Гаруна, перакладаў польскамоўныя творы беларускіх пісьменнікаў ХІХ – пач. […]
Гарэцкі Максім
Гарэцкі Максім Іванавіч (псеўд. Максім Беларус, М. Б. Беларус, М. Г., А. Мсціслаўскі, Дзед Кузьма, Мацей Мышка, Мізэрыус Монус, Кузьма Батура, Лявон Задума; 18.2.1893, в. Малая Багацькаўка, цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. — 10.2.1938, Вязьма, Смаленская вобл., Расія). Празаік, крытык, навукоўца. Нарадзіўся ў малазямельнай сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Горы-Горацкай каморніцка-агранамічнай […]
Гарэлікава Таццяна
Гарэлікава Таццяна Іванаўна (нар. 28.11.1947, в. Патапаўка, Буда-Кашалёўскі р-н Гомельскай вобл.). Пісьменніца. Сябра СП з 1979 г. Закончыла завочна аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1970). З 1968 г. працавала бібліятэкарам у Мінску, з 1972 г. — старшай піянерважатай, з 1975 г. — арганізатарам пазакласнай і […]
Гарэлава Марына
Гарэлава Марына Аляксандраўна. Мастачка, пісьменніца. Уваходзіла ў сябры СБП. Аўтарка паэтычнага зборніка “Кентавры века” (Минск, 1998), зборнікаў карыкатур “С улыбкой о спорте” (Минск, 2001), “Юмор в погонах” (Минск, 2004).
Гарун Алесь
Гарун Алесь (сапр. Прушынскі Аляксандр Уладзіміравіч, псеўд. І. Жывіца, А. Новадворскі, Сальвэсь, А. Сумны; 11.3.1887, фальв. Новы Двор, цяпер у межах Мінска — 20.7.1920, Кракаў, Польшча). Паэт, празаік. Нарадзіўся у сям’і чорнарабочага. Закончыў гарадскую прыходскую навучальню ў Менску (1897), вучыўся ў рамесніцкай вучэльні. З 1902 г. працаваў сталяром у розных […]
Гарулёў Мікола
Гарулёў Мікола Аляксандравіч (6.11.1919, Баева, цяпер Дубровенскі р-н Віцебскай вобл. — 7.5.1980, Мінск). Празаік, драматург. Сябра СП з 1947 г. Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. Закончыў аддзяленне рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстытута (1941). На пачатку Вялікай Айчыннай вайны баец 1-га камуністычнага знішчальнага батальёна пры ЦК КП Беларусі, […]
Алесь Разанаў: “Зрабіць немагчымае”
У дзень памяці паэта Алеся Разанава, які сышоў ад нас два гады таму, літаратуразнаўца Анатоль Івашчанка прэзентаваў дзве лекцыі, прысвечаныя аналізу творчасці і разанаўскіх аўтарскіх жанраў. Разанаў – загадка. Разанаў – разэнкрэйцэр. Разанаў – і камень, і скульптар. Ствараючы новыя формы, ён разбурае існыя нормы і парушае непахісныя догмы. Разанаў […]
Кніга Юлі Цімафеевай — у шорт-лісце Walcott Poetry Prize
Зборнік вершаў і дзённікаў Юлі Цімафеевай “Motherfield”, перакладзены на англійскую Вальжынай Морт і Ханіфам Абдуракібам (выдавецтва Deep Vellum Publishing), увайшоў у кароткі спіс з 15 прэтэндэнтаў на прэстыжную амерыканскую прэмію імя Дэрэка Ўолката. Пераможца будзе абвешчаны 2 лістапада 2023 года. Узнагарода прысуджаецца за англамоўную паэтычную кнігу, напісаную не-грамадзянінам або не-грамадзянкай […]
Уладзіміру Арлову — 70!
Сёння — круглая дата ў аднаго з найвядомейшых пісьменнікаў Беларусі, празаіка, паэта, перакладчыка і папулярызатара беларускай гісторыі Уладзіміра Арлова. Шчыра віншуем спадара Уладзіміра і зычым добрых навінаў, здароўя і натхнення! Арлоў Уладзімір Аляксеевіч (нар. 25.08.1953, Полацк, Віцебская вобл.). Пісьменнік. Сябра Саюз пісьменнікаў з 1986 г. Адзін з заснавальнікаў Беларускага ПЭН-цэнтра. Скончыў […]