Ганчук Аляксей Іванавіч (нар. 17.1.1954, в. Навасёлкі, Кобрынскі раён Брэсцкай вобласці). Паэт, журналіст. Уваходзіў у сябры СБП.
Служыў у войску. Закончыў кінафотафакультэт Маскоўскага завочнага народнага ўніверсітэта мастацтваў. Працаваў рабочым, фатографам, карэспандэнтам і фотакарэспандэнтам рэгіянальных газет. Жыве ў Жабінцы.
Пачаў пісаць вершы падчас службы ў войску. Друкаваўся ў рэгіянальных і рэспубліканскіх выданнях. Аўтар зборніка вершаў “Белы ганак” (Брэст, 2010).




![Шапран выдаў манаграфію “Быкаў. [Пра] мастацтва”](https://bellit.info/wp-content/uploads/2026/07/746003003_3461470060687041_6784350007652796489_n-90x60.jpg)
