Author: admin

Ганкіна Інэса

Ганкіна Інэса Аронаўна (нар. 14.3.1958, Мінск), Культуролаг, паэтка, публіцыстка. Уваходзіла ў сябры СБП. Выкладчыца гісторыі культуры, грамадазнаўства, псіхалогіі, гісторыі рэлігіі і рыторыкі ў адной з мінскіх гімназій. Уваходзіла ў СБП з 2007 г.  Публікуецца ў перыядычных выданнях і зборніках у Беларусі, Расіі, ЗША, Ізраілі, Латвіі і Літве. Піша па-руску. Аўтарка […]

Гамолка Мікола

Гамолка Мікола Іванавіч (11.3.1922, в. Брынёў, Петрыкаўскі р-н, Гомельская вобл. — 3.5.1992, Мінск). Празаік, паэт. Сябра СП з 1946 г.  Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1939—1940, завочна ў 1948—1952). У 1940—1946 гг. служыў у Савецкай Арміі. У 1947 г. паступіў на працу рэдактарам у […]

Галубок Эдуард

Галубок Эдуард Уладзіслававіч (псеўд. Э. Горскі; 1906, Мінск — 1943). Крытык, тэатразнаўца.  Сын драматурга і рэжысёра Уладзіслава Галубка (1882—1937). Закончыў у 1930 г. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1934 г. — аспірантуру пры АН БССР. У 1931—1933 гг. у Інстытуце літаратуры і мастацтва, у 1934—1941 гг. малодшы навуковы супрацоўнік аддзела этнаграфіі […]

Галубок Уладзіслаў

Галубок Уладзіслаў, сапр. Голуб Уладзіслаў Іосіфавіч (15.5.1882, станцыя Лясная, цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. —  28.9.1937, Менск, НКУС). Празаік, драматург, артыст. Сябра СП з 1934 г.  Нарадзіўся ў сям’і рабочага-чыгуначніка Іосіфа Голуба. Пачатковую адукацыю атрымаў у царкоўна-парафіяльнай школе ў Мінску. У 1917—1920 гг. працаваў як акцёр, драматург і рэжысёр Першага […]

Галубовіч Янка

Галубовіч Янка (Іван Іванавіч) (псеўд. Янка Баравы, 26.5.1942, в. Пранчэйкава, Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. — 19.12.2014). Празаік, публіцыст.   Закончыў Мінскі эканамічны тэхнікум, факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў на розных пасадах у савецкіх і дзяржаўных установах г. Маладзечна, на заводзе “Электрамодуль”. Сябра СБП (з 1995 г.) Пахаваны на могілках […]

Галубовіч Леанід

Галубовіч Леанід Міхайлавіч (12.08.1950, в. Вароніна, Клецкі р-н Мінскай вобл.). Пісьменнік. Уваходзіў у сябры СБП. Пасля заканчэння Грыцэвіцкай сярэдняй школы Клецкага раёна (1967), затым слуцкай прафесійна-тэхнічнай вучэльні № 97 (1969) працаваў электрыкам на Жабінкаўскім цукровым заводзе. Служыў у Савецкай Арміі (1970—1972). Працаваў электрыкам на прадпрыемствах Слуцка, Жабінкі, Клецка. У 1989 […]

Галубовіч (Лойка) Вера

Галубовіч (Лойка) Вера Іванаўна (нар. 22.2.1958, в. Батурынка, Смалявіцкі р-н Мінскай вобл.). Пісьменніца. Уваходзіла ў сябры СБП. Закончыла мінскі фінансава-эканамічны тэхнікум, вучылася ў Літаратурным інстытуце імя Горкага, працавала ў Доме літаратара, на Беларускім радыё, у часопісе “Роднае слова”.  Вершы і апавяданні друкаваліся ў беларускай і расійскай перыёдыцы, калектыўным зборніку вершаў […]

Галіноўская Ніна

Галіноўская Ніна Васільеўна (нар. 18.12.1935, в. Вялікія Лазіцы, Шклоўскі р-н Магілеўскай вобл.). Паэтка. Уваходзіла ў сябры СБП. Скончыла Магілеўскую дашкольную педагагічную навучальню (1955). Працавала выхавацелькай дзіцячага сада торфапрадпрыемства “Калпеніца” Брэсцкай вобласці, дзіцячага дома ў мястэчку Лунна Гарадзенскай вобласці (1955—1958). У 1962—1963 гг. працавала карэктарам газеты “Мінская праўда”, у 1963—1967 гг. […]

Галіна Антось

Галіна Антось (сапр. Міцкевіч Міхась Міхайлавіч, 13.7.1897 , в. Мікалаеўшчына, цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл — 25.10.1991, Нью-Ёрк, ЗША). Празаік, перакладчык, выдавец.  Наймалодшы брат Якуба Коласа. Вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. Удзельнічаў у Першым Усебеларускім кангрэсе 1917 г. У 1919—1920 гг. выкладаў беларускую мову ў Менскай беларускай гімназіі. У 1920—1930-х гг. […]

Галаўчынер Віктар

Галаўчынер Віктар Якаўлевіч (28.6.1905, Мінск — 15.7.1961, Вільня). Драматург.  Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У 1926 г. закончыў Беларускую драматычную студыю пры Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва ў Маскве. Працаваў у Мінску рэжысёрам і акцёрам Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра (1926—1938), Беларускага рабочага тэатра імя ЦС ПСБ (1930—1932). У 1938—1939 гг. выкладчык тэатральнага вучылішча […]