Навуковец, лексікограф, публіцыст, мемуарыст, вязень ГУЛАГу. Малодшы брат Максіма Гарэцкага. Нарадзіўся 10.4.1900 ў вёсцы Малая Багацькаўка на Мсціслаўшчыне, скончыў Гора-Горацкую каморніцка-агранамічную вучэльню, у 1924-м – Пятроўскую (Ціміразеўскую) сельскагаспадарчую акадэмію. З 1925 дацэнт БСГА. З 1927 дырэктар Беларускага НДІ сельскай і лясной гаспадаркі пры СНК БССР. З 1928 адзін з заснавальнікаў […]
Author: admin
У Даніі выйшла анталогія беларускай літаратуры
Кніга Ord Fra Belarus · Slova Belarusi на дацкай і беларускай мовах надрукаваная ў выдавецтве OrdSelskabet. У анталогію ўвайшлі эсэ Крысціны Бандурынай, Лявона Вольскага, Паўла Церашковіча, Марыі Мартысевіч, проза і выбраныя вершы Альгерда Бахарэвіча і Юлі Цімафеевай, паэзія Ганны Комар, Насты Кудасавай, Ванды Марцінш душ Рэйш, Ганны Янкуты, інтэрв’ю з […]
Сапраўднае прозвішча — Казка
Пра Алеся Канстанцінавіча Каско, вядомага берасцейскага паэта, якога не стала ў 2017-м, піша Мікола Асавец.
Да 170-годдзя Міхала Федароўскага
Верасень 2023 года — юбілейны для найвядомейшага беларускага этнографа ХІХ стагоддзя, аднаго з выдатных збіральнікаў і публікатараў фальклорнай і этнаграфічнай спадчыны Беларусі Міхала Федароўскага. Міхал Федароўскі нарадзіўся 1 верасня 1853 года ў сям’і варшаўскага мешчаніна, кашуба па паходжанні, які ажаніўся з полькай Элеанорай Гансовіч. У 1877—1904 гг. жыў на Беларусі, […]
“Кніжны хома” адкрывае літаратурны падкаст
Вядомы інстаграм-блогер пра беларускую літаратуру выпусціў першы запіс свайго літаратурнага падкасту. Выпуск прысвечаны Максіму Гарэцкаму. “Гісторыя Максіма Гарэцкага і яго “Віленскіх камунараў”, а таксама мае думкі пра твор. Каб слухаць, зусім не абавязкова чытаць кнігу: гэты выпуск не столькі пра сам раман, колькі пра чалавека і яго выбар”, — так […]
Да 130-годдзя Язэпа Фарботкі
5 верасня 1893 года ў Налібаках нарадзіўся Язэп Фарботка, кансультант беларускай дэлегацыі на перамовах з УНР, паэт, літаратуразнаўца, перакладчык, удзельнік беларускага грамадзка-палітычнага руху пачатку ХХ стагоддзя. Першыя вершы Фарботка надрукаваў у Нашай Ніве ў 1912 годзе — «Зацьменьне» і «Зруйнаваў». Таксама ён пераклаў ўрывак Пана Тадэвуша на беларускую мову. У […]
Чытанні Насты Кудасавай і Віталя Рыжкова ў Вільні
7 верасня а 18.30 адбудзецца сустрэча з паэтамі Настай Кудасавай і Віталём Рыжковым. Паэтычныя чытанні пройдуць у межах Тыдня беларускай культуры, які ладзіцца Цэнтрам беларускай культуры і супольнасці і Віленскім беларускім музеем імя І. Луцкевіча (Vilniaus g., 20. “Пагутарым пра паэзію, пра творчасць, пра кнігі, пачытаем вершы, пагутарым пра ўсё, […]
Аўдыёкніга “План Бабарозы”: каларытны раман чытае Зміцер Бартосік
Папаўненне ў “Кнігах без літар”, супольным праекце Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў і інтэрнэт-бібліятэкі kamunikat.org. На гэты раз у майстэрскім чытанні Змітра Бартосіка з музыкай Аляксандра Ясінскага выйшаў раман Паўла Касцюкевіча “План Бабарозы”. Гісторыя сям’і, пяцёх пакаленняў менчукоў, распаведзеная мужчынам, які хлопчыкам, падлеткам і маладзёнам жыў збольшага ў кватэрах дзядоў і […]
У новай “Літаратурнай Беларусі”: Сідарэвіч, Рагуля, Ажэшка
Выйшаў жнівеньскі нумар штомесячнага літаратурнага анлайн-праекту “Літаратурная Беларусь”. Рубрыкі новага выпуску: ФОРУМ: артыкулы Аляксея РАГУЛІ «Пра годнасць і сорам у культуры» ФОРУМ: Анатоль СІДАРЭВІЧ «Да гісторыі аднаго міфа» ПРОЗА: аповед Віктара САЗОНАВА «Медаль з выявай Леніна» ПРОЗА: мініяцюры Тацяны АЛЕНЦІК ПАЭЗІЯ: нізкі вершаў Марыі БАРАВІК «Багатворчы знак»і Дзяніса СІДАРОКА «Соннае […]
«Пенелапіяда» Маргарэт Этвуд — новая лекцыя Андрэя Хадановіча
“Пра тых, хто доўгія гады ня можа вярнуцца дамоў, – і тых, хто доўгія гады іх чакае. Пра жанчын, якія ўрэшце выходзяць зь ценю патрыярхату і набываюць права голасу. Пра класны рымэйк антычнага міфу пра Адысэя ад бліскучай пісьменьніцы Маргарэт Этвуд (і яго ня менш бліскучы беларускі пераклад) “Пенелапіяда”, — […]