Навуковец, лексікограф, публіцыст, мемуарыст, вязень ГУЛАГу. Малодшы брат Максіма Гарэцкага.
Нарадзіўся 10.4.1900 ў вёсцы Малая Багацькаўка на Мсціслаўшчыне, скончыў Гора-Горацкую каморніцка-агранамічную вучэльню, у 1924-м – Пятроўскую (Ціміразеўскую) сельскагаспадарчую акадэмію. З 1925 дацэнт БСГА. З 1927 дырэктар Беларускага НДІ сельскай і лясной гаспадаркі пры СНК БССР. З 1928 адзін з заснавальнікаў і акадэмік АН Беларусі.
24 ліпеня 1930 году арыштаваны ДПУ БССР па справе «Працоўнай сялянскай партыі». 6 снежня пазбаўлены звання акадэміка. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 30 траўня 1931 як “кіраўнік контррэвалюцыйнай арганізацыі «Працоўная сялянская партыя» да вышэйшае меры пакарання. 6 чэрвеня 1931 прысуд заменены на 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі канцлягер НКВД Карэла-Фінскай АССР. Вызвалены датэрмінова 5 кастрычніка 1934. Працаваў у геалягічных экспэдыцыях Гідрапраекту СССР. Зноў арыштаваны у кастрычніку 1937, праз тры месяцы вызвалены. У 1938 годзе арыштаваны яшчэ раз. 8 траўня 1938 асуджаны да расстрэлу. Больш за год прабыў у турме, але цудам застаўся жывым. Жыў у розных мясьцінах Расеі, праводзіў інжынерна-геалагічныя даследаваньні перад узвядзеньнем гідратэхнічных збудаваньняў: Цымлянская, Горкаўская, Ніжне-Камская ГЭС і іншыя.
Рэабілітаваны 22 красавіка 1958 году ваенным трыбуналам БВА. У ліпені 1965 адноўлены ў званні акадэміка. У 1969 з сям’ёй прыехаў ў Мінск.
Памёр 20.11.1988. Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.





![Шапран выдаў манаграфію “Быкаў. [Пра] мастацтва”](https://bellit.info/wp-content/uploads/2026/07/746003003_3461470060687041_6784350007652796489_n-90x60.jpg)
