Перадзаказ на ўнікальную манаграфію пра жаночыя рытуалы

Выдавецтва Рамана Цымберава абвясціла папярэднюю падпіску на кнігу мастацтвазнаўцы і культуралагіні Вольгі Лабачэўскай “Аброк. Абыдзённік. Жаночыя рытуальныя практыкі”, якая прысвечана адметным жаночым традыцыйным беларускім рытулам.

Манаграфія Вольгі Лабачэўскай прысвечана жаночым рытуальным практыкам “аброк” і “абыдзённік”, мэтай якіх было пераадоленне экстраардынарных сітуацый: эпідэміі, эпізаотыі, вайны і іншых пагроз існавання соцыуму і пераадоленне экзістэнцыяльных крызісаў у жыцці асобнага чалавека. Беларусы да нашых дзён захавалі аброчныя традыцыі, гэта жывая практыка сучаснай культуры.

Кніга грунтуецца на шматгадовых матэрыялах палявых даследаванняў аўтаркі. Шырока прадстаўлена візуальная дакументацыя рытуальных аб’ектаў, якая наглядна паказвае працэс трансфармацыі культурнай традыцыі канца ХІХ — пачатку ХХІ ст.

Пры папярэдняй замове і аплаце кошт кнігі 20.11 — 50 рублёў (пасля ад 65 рублёў). Заказаць можна па спасылцы з перасылкай па усім свеце: Kniger.by.