У новай “Літаратурнай Беларусі”: Сідарэвіч, Рагуля, Ажэшка

Выйшаў жнівеньскі нумар штомесячнага літаратурнага анлайн-праекту “Літаратурная Беларусь”. Рубрыкі новага выпуску:

ФОРУМ: артыкулы Аляксея РАГУЛІ «Пра годнасць і сорам у культуры»

ФОРУМ: Анатоль СІДАРЭВІЧ «Да гісторыі аднаго міфа»

ПРОЗА: аповед Віктара САЗОНАВА «Медаль з выявай Леніна»

ПРОЗА: мініяцюры Тацяны АЛЕНЦІК

ПАЭЗІЯ: нізкі вершаў Марыі БАРАВІК «Багатворчы знак»
і Дзяніса СІДАРОКА «Соннае сонца»

ЧЫТАЛЬНЯ: апавяданне Лявона ВАЛАСЮКА «Чорны воўк»

ХРЭСТАМАТЫЯ “ЛІТАРАТУРНАЙ БЕЛАРУСІ”: «Затанулыя Атлантыды» Рыгора БАРАДУЛІНА

КАНСПЕКТ: два эсэ Людмілы ХМЯЛЕЎСКАЙ і артыкул «Эліза Ажэшка — каралева польскай прозы на Гарадзеншчыне» Лявона КАРПОВІЧА

ЛЕКТОРЫЙ: Анатоль ТРАФІМЧЫК пра турму і творчасць Якуба КОЛАСА («Нам тут радасці няма»)

ГІСТОРЫІ: артыкул Дар’і СІРАЦІНСКАЙ «О. Генры: аптэка, турма, літаратура»

СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа

Як зазвычай, нумар даступны для чытання і вольнага спампоўвання. Дастаткова клікнуць на выяву ўнізе!