На сайце арганізатараў з’явілася праграма мерапрыемстваў фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”. Маштабны фэст, скіраваны на дыскусіі, прэзентацыі, продажы беларускай кнігі, пройдзе ў Батумі (30 верасня – 1 кастрычніка), Варшаве (6-9 кастрычніка), Вільнюсе (14-15 кастрычніка), Беластоку (28-29 кастрычніка), а таксама ў анлайн фармаце (21, 22 і 30 кастрычніка). Гэты год фестывалю прысвечаны […]
Author: admin
“Ёсць Востраў у мяне…”: паэзія Міхася Рудкоўскага
Постаць Міхася Рудкоўскага (1936 – 1991) на Берасцейшчыне знаходзіцца бы трошкі ў ценю іншых – а іх нямала – выбітных асоб.
Застаўся тыдзень!
Заканчваецца прыём заявак на Літаратурны конкурс да 100-годдзя аб’яднання “Маладняк”. Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў сёлета праводзіць конкурс да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання “Маладняк”. Да ўдзелу запрашаюцца маладыя аўтары і аўтаркі, што працуюць у жанрах паэзіі, прозы і крытыкі ў Беларусі і па-за яе межамі. Мова твораў — беларуская. Тэматыка твораў не […]
Кніжныя навіны: эсэістыка Генрыха Кіршбаўма
У выдавецтве Vesna Books выйшла кніга эсэістыкі берлінскага славіста Генрыха Кіршбаўма “Беларускі брыкалаж”. Пераклад з нямецкай зроблены Яраславай Ананка. “Надзейнага барометра Беларусі няма і ніколі не было, вялікіх навальніц і перападаў атмасфернага ціску не прадбачалася. Ніхто не мог прадказаць таго, што здарыцца. Ні сацыёлагі, ні палітыкі, ні паэты”, — паведамляе […]
Тэксты за тыдзень: пяць літаратурных спасылак, на якія вы маглі забыцца
У пятніцу робім агляд літаратурных публікацый тыдня: вершы, проза, пераклады, якія з’явіліся ў адкрытым доступе. Успаміны Марка Шагала пра Віцебск. Літрадыё публікуе фрагменты з успамінаў віцебскага пісьменніка, які больш вядомы як мастак. Марк Шагал пачаў працу над гэтым тэкстам у 1914 годзе ў Віцебску, працягваў у 1922 годзе ў Маскве. […]
Да 80-годдзя Ніны Мацяш
Для берасцейскіх пісьменнікаў, людзей, якія любілі беларускую літаратуру, кватэра Ніны Мацяш у Белаазёрску прыканцы 1990-ых – пачатку 2000-ых гадоў сталася своеасаблівым цэнтрам прыцягнення, магутнай крыніцай сілкавання. Для многіх дзясяткаў і соцень наведнікаў Ніна Мацяш была, кажучы мовай рэлігіі, духоўнай маці. Маючы здольнасці да выключнай эмпатыі, не проста слухала і суперажывала, […]
У Беларусі стала менш на адзін літаратурны фестываль
У літаратурных колах Берасцейшчыны абмяркоўваецца навіна, што літаратурна-песенны фестываль у Белаазёрску “Бабіна лета з Нінай Мацяш”, які штогод збіраў прыхільнікаў творчасці паэткі з усёй Беларусі, а таксама творцаў-сяброў Ніны Язэпаўны, больш праводзіцца не будзе. Фестываль быў заснаваны ў 2010 годзе.
Тэксты тыдня: 5 літаратурных публікацый, якія вы маглі абмінуць
У пятніцу робім агляд літаратурных публікацый тыдня: вершы, проза, пераклады, якія з’явіліся ў адкрытым доступе. Раман Андрэя Федарэнкі “Сцэнарыст”. Тэкст тыдня часопіса “Дзеяслоў” – фрагмент новага рамана Андрэя Федарэнкі – даступны на сайце выдання. Маша Шмель піша пра звычайна-незвычайную сустрэчу трох сябровак — у пышных варшаўскіх дэкарацыях, на тле мінскіх […]
Да 130-годдзя Андрэя Мрыя
13 верасня — 130 гадоў з дня нараджэння легендарнага Андрэя Мрыя (Шашалевіча), аўтара “Запісак Самсона Самасуя”, апавяданняў і навел, краязнаўчых нарысаў, збіральніка прыказак, прымавак і лексікі Краснапольшчыны. Вязня ГУЛАГу і ахвяры сталінскага тэрору. Сённяшняя наша фотагалерэя — у памяць пра яго. Андрэй Шашалевіч. 1914 год. Андрэй Шашалевіч, паводле Вікіпедыі, нарадзіўся […]
Геніюш Ларыса
Геніюш Ларыса Антонаўна (дзяв. Міклашэвіч, 9.8.1910, маёнтак Жлобаўцы, цяпер Ваўкавыскі р-н Гродзенскай вобл. — 7.4.1983, Зэльва, Гродзенская вобл.). Паэтка, празаік. Нарадзілася ў шматдзетнай праваслаўнай сям’і землеўласнікаў. Вучылася ў польскай школе, у 1928 г. закончыла Ваўкавыскую польскую гімназію. У 1935 г. пабралася шлюбам са студэнтам-медыкам Янкам Геніюшам, які вучыўся ў Карлавым […]