Выдавецкая ініцыятыва SayBeat выдала кнігу выбранай (пост)паэзіі Макса Шчура “Чайны збор”, якая складаецца з найлепшых тэкстаў за 20 гадоў.
Назва “Чайны збор” адсылае да зборніка паэзіі Макса Шчура 2006 году “Ранні збор”. Новая кніга прысвечаная франка-чэскаму паэту сюррэалісту Петэру Кралу, які памёр ў 2020 годзе і з якім быў добра знаёмы Макс Шчур.
*
З суседняй вуліцы прыбралі
стары Нью-Ёрк
разам са жвірам
і клеткамі для кіназаапарку
Пахмурны дзень мінуў як адна гадзіна:
шарая
працоўная
ніякая
з кароткім перапынкам на жарсьць
і на даўно ня чутую Лану Дэль Рэйдыёхэд
у кавярні
22.10
Прэзентацыя кнігі адбылася ў Празе падчас фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Паглядзець стрым можна па спасылцы.


                    
                    
                    



