“Кніжны хома” адкрывае літаратурны падкаст

Вядомы інстаграм-блогер пра беларускую літаратуру выпусціў першы запіс свайго літаратурнага падкасту. Выпуск прысвечаны Максіму Гарэцкаму.

“Гісторыя Максіма Гарэцкага і яго “Віленскіх камунараў”, а таксама мае думкі пра твор. Каб слухаць, зусім не абавязкова чытаць кнігу: гэты выпуск не столькі пра сам раман, колькі пра чалавека і яго выбар”, — так апісвае пачатак працы блогер. У падкасце дэманструецца даволі ўнушальны спіс выкарыстаных крыніц з успамінаў, манаграфій і эсэ пра Максіма Гарэцкага аўтарства Алеся Адамовіча, Міхася Стральцова і інш.