«Пенелапіяда» Маргарэт Этвуд — новая лекцыя Андрэя Хадановіча

“Пра тых, хто доўгія гады ня можа вярнуцца дамоў, – і тых, хто доўгія гады іх чакае. Пра жанчын, якія ўрэшце выходзяць зь ценю патрыярхату і набываюць права голасу. Пра класны рымэйк антычнага міфу пра Адысэя ад бліскучай пісьменьніцы Маргарэт Этвуд (і яго ня менш бліскучы беларускі пераклад) “Пенелапіяда”, — так анансуе новую лекцыю Андрэй Хадановіч.

Таксама ў таймінгу выпуску:

Хто такая Маргарэт Этвуд і чаму яна напісала «Пенелапіяду»?

Як маўклівая Пенелопа набывае права голасу ў творы?

Колькі жаніхоў дамагалася рукі і сэрца гераіні і як Адысей ім помсціў?

Якая ўвага ў кнізе надаецца гендарнай дыскрымінацыі?

Чаму Пенелопа цярпець не магла Алену, праз якую пачалася аблога Троі?

Чым адрозніваецца кульмінацыя кнігі Этвуд ад арыгінальнага гамераўскага варыянту?

Як выглядае суд над Адысеем у творы і чаму гэту сцэну можна назваць чорным стэндапам?

Чаму вяртанне Адысея не стала хэпі-эндам для Пенелопы?

Як «Пенелапіяда» перакладалася на беларускую мову?

І прычым тут Беларусь?