Рознае

Кніга Алега Мінкіна папоўніла серыю “Брукаванка”

Выданне кнігі “Мова, на якой я гаварыў…” Алега Мінкіна ў серыі беларускай паэзіі “Брукаванка” можна назваць своеасаблівым падсумаваннем і адначасова лагічным завяршэннем пэўнага этапу ў фармаванні гэтай кніжнай калекцыі. Зборнік не проста папаўняе серыю яшчэ адным імем. Ён надае ёй дадатковае вымярэнне, бо Алег Мінкін для аўтараў “Брукаванкі” — не […]

“Літвіны” – новая кніга драматычных паэм Уладзіміра Някляева

Зборнік выпусціла ў свет ўроцлаўскае Wydawnictwo KEW. “Літвіны” – з усіх новых кніг найчаканая. Гэта даніна маёй павагі і любові крэўнаму Крэву, маім дзядам і далёкім маім продкам Магерам, што былі ўдзельнікамі апісаных у кнізе падзей. Гэта родныя мае людзі, што дало мне права падаваць тыя падзеі не як гістарычныя […]

Дубавец чытае анталогію эсэ пра суседзяў “Іду да вас, людзі” ад выдавецтва “Пфляўмбаўм” — падкаст

У новым выпуску падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец чытае анталогію эсэ пра суседзяў “Іду да вас, людзі”, якая выйшла ў жаночым выдавецтве “Пфляўмбаўм”. Кніга складаецца з васямнаццаці эсэ з розным бачаннем і прачытаннем панятку “суседства” ад аўтарак рознага веку па абодва бакі беларускай мяжы. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама […]

Выйшаў смелы дэбютны зборнік паэткі Вікці Удовінай

У выдавецтве Skaryna Press выходзіць дэбютны паэтычны зборнік Вікці Удовінай “Угрунь”, які можна разглядаць, як вялікі вітраж, выпісаны з дапамогай самых розных фармальных прыёмаў, — касмалагічны і эсхаталагічны  адначасова. “Эксперыментальная, завумная і стылёвая кніга пра гісторыю еўрапейскага мыслення і трансфармацыі індывідкі першай паловы 2020-х, створаная даследніцай Сярэднявечча. У ёй абсалютна […]

“Аўтапартрэт з Беларуссю і без” — кніга гутарак з людзьмі аднаго пакалення

7 лістапада ў Гданьску прайшла прэзентацыя навінкі выдавецтва Sviedki — “Аўтапартрэт з Беларуссю і без”, кнігі, якая працягвае серыю “Голас пакалення свабоды”. Гэтым разам чытачоў чакаюць шэсць гутарак з людзьмі аднаго пакалення пра жыццё ў савецкай і незалежнай Беларусі, асабісты выбар, мову, культуру, гісторыю і досвед свабоды. Герояў кнігі аб’ядноўвае […]

У Гданьску назвалі лаўрэатаў Прэміі Гедройця 2026

7 лістапада ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску былі абвешчаныя пераможцы 15-й літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця. Журы прысудзіла першае і другое месцы творам, якія ўдзельнічалі ў конкурсе ў зашыфраваным выглядзе. Трэцюю прэмію атрымаў Арцём Шуканаў. Першае месца атрымала кніга, аўтару якой давялося прыдумаць для ўдзелу псеўданім Аляксандр Касцюковіч і […]

Выйшаў сёмы выпуск альманаха “Апостраф” — змест

Выйшаў з друку сёмы выпуск альманаха “Апостраф”. На старонках грунтоўнага выдання чытачы знойдуць паэзію Людмілы Хейдаравай, Андрэя Хадановіча, Дар’і Ліс, апавяданні Змітра Вішнёва і Алеся Вешторта, урыўкі прозы Уладзіміра Някляева і Віктара Казька, а таксама пераклады, эсэ, нататкі Адама Глобуса пра мастацтва і многае іншае. Альманах неўзабаве можна будзе набыць […]

Новыя выпускі падкастаў пра кнігі і літаратуру

Bellit.info сабраў спіс новых выпускаў літаратурных і кніжных падкастаў. Перадусім гаворка пра падкасты “Спіс на лета”, “Кніжныя размовы”, Bellit Насты Карнацкай і інклюзіўную перадачу ад Музея Максіма Багдановіча. Распачаў другі сезон падкаст “Спіс на лета”. У першым выпуску выкладчыца і філалагіня Марына Казлоўская і паэтка і арт-менеджэрка Дар’я Бялькевіч размаўляюць […]

Выйшла кніга “Нябачныя: Галасы жонак беларускіх палітвязняў”

У выдавецтве Gutenberg Publisher выйшала новая кніга псіхалагіні Вольгі Вялічкі “Нябачныя: Галасы жонак беларускіх палітвязняў”. Гэтым разам суразмоўніцамі аўтаркі сталі жанчыны, чые мужы трапілі за краты за свае перакананні. Некаторыя з гераінь выступаюць пад уласным імем, іншыя схаваныя за псеўданімамі. Іх гісторыі паказваюць цэлы пласт невідочных цяжкасцяў, выпрабаванняў і душэўнага […]

Журы падвяло вынікі конкурсу “Экслібрыс”

Паводле рашэння журы пераможцай штогадовага літаратурнага конкурсу “Экслібрыс”, прымеркаванага сёлета да 150-годдзя Алаізы Пашкевіч (Цёткі) становіцца Маргарыта Ёхансан (за найлепшы твор у жанры аўтарскай казкі). Паводле ўмоваў конкурсу твор Маргарыты Ёхансан выйдзе асобнай кнігай. Творы іншых адзначаных журы ўдзельнікаў Валянціна Вяркеева (за найлепшы празаічны твор) і Алены Варанец (за найлепшую […]