Гейнэ Аркадзь Андрэевіч (10.1.1919, Бешанковічы, цяпер Віцебская вобл. — 16.12.1942, Валгаградская вобл., Расія). Паэт. Нарадзіўся ў сям’і служачага. Вучыўся ў Камуністычным інстытуце журналістыкі ў Мінску (1938—1941). Працаваў у рэдакцыях газет. У час Вялікай Айчыннай вайны ў званні малодшага лейтэнанта камандаваў узводам 66-й механізаванай брыгады. Загінуў у баі пад Сталінградам 16 […]
Author: admin
Гвоздзева Наста
Гвоздзева Наста (нар. 1982). Перакладчыца. Закончыла факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Перакладае з партугальскай, польскай, ангельскай. У перакладзе Насты Гвоздзевай выходзілі творы Кшыштафа Каміля Бачыньскага, Сяргея Пясецкага, Фэрнанду Пэсоа, Алешандры Радрыгеша, Алвару ды Кампуша і інш.
Гвозд Лявон
Гвозд Лявон (1868(?), Краслаў, цяпер Латвія — ?). Пісьменнік-нашанівец, празаік. Працаваў на чыгунцы, быў раз’яздным чыноўнікам. Асеў ва Уладзівастоку (Расія). Быў падпісчыкам і аўтарам газеты “Наша Ніва”, на старонках якой публікаваліся ягоныя творы “Цмок”, “Зязюлька”. У 1913 г. у Санкт-Пецярбургу асобнай брашураю было выдадзенае апавяданне “Праклёнышы”. Пазней дасылаў свае творы […]
Гваздоў Мікола
Гваздоў Мікола Васільевіч (1.6.1916, Полацк, цяпер Віцебская вобл. — 1938?, УхтпечЛАГ?, Комі). Паэт. Нарадзіўся ў сям‘і службоўцаў. Дзяцінства правёў у дзіцячым доме. У 1933 г. паступіў на літаратурны факультэт Мінскага вышэйшага педагагічнага інстытута. У 1935 г. перавёўся на завочнае аддзяленьне і паехаў працаваць настаўнікам расейскай мовы і літаратуры ў Чэрыкаў, […]
Гаўрылкін Леанід
Гаўрылкін Леанід Іванавіч (22.5.1935, п. Стэп, Добрушскі р-н Гомельскай вобл. — 5.2.1989, Мінск). Празаік, драматург. Сябра СП з 1964 г. Нарадзіўся ў сям’і служачага. У 1952 г. паступіў на адзяленне філасофіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а праз два гады перавёўся на аддзяленне журналістыкі. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1957) працаваў адказным сакратаром рэдакцыі […]
Гаўрылаў Леанід
Гаўрылаў Леанід Рыгоравіч (2.2.1918, в. Бердыж, Чачэрскі раён Гомельскай вобл. — лета 1941 г.). Паэт. Вучыўся ў Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме. Паступіў у Інстытут народнай гаспадаркі, а ў 1936 г. перавёўся на літаратурны факультэт Гомельскага педагагічнага інстытута. Пасля заканчэння інстытута (1940) прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў у танкавых войсках механікам-вадзіцелем. […]
Гаўрусёў Сцяпан
Гаўрусёў Сцяпан Захаравіч (10.5.1931, в. Нова-Аляксандраўка, цяпер Дрыбінскі р-н Магілёўскай вобл. — 12.3.1988, Мінск). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1955 г. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Закончыў Магілёўскае педагагічнае вучылішча (1951). Служыў у Савецкай Арміі. У 1954—1957 гг. быў супрацоўнікам рэспубліканскай газеты “Звязда”, у 1964—1965 гг. — рэдактарам выдавецтва “Беларусь”. Лаўрэат […]
Гаўрук Юры
Гаўрук Юрый Паўлавіч (псеўд. С. Дробуш; 6.5.1905, Слуцк, цяпер Мінскай вобл. — 18.2.1979, Мінск). Перакладчык, крытык, паэт. Сябра СП з 1934 г. Нарадзіўся ў сям’і служачага. З 1915 г. сям’я ў бежанстве ў Пскове. Закончыў слуцкую школу 2-ой ступені (1921), Вышэйшы літаратурна-мастацкі інстытут імя В. Брусава ў Маскве (1925). З […]
Гаспадыніч Павел
Гаспадыніч Павел Мікалаевіч. Празаік. Уваходзіў у сябры СБП. Нарадзіўся ў Кіеве, з 1985 года жыве ў Мінску. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Аўтар кніг прозы: “Вырай пачуццяў” (Мінск), “Цэзар будзе жыць” (Мінск, 2004), паэтычнага зборніка “Сляза ляза” (2017, эл. кніга). Лаўрэат Другой Міжнароднай прэміі ў галіне веб-журналістыкі YousmiMediaAwards.
Гарэцкі Радзім
Гарэцкі Радзім Гаўрылавіч (нар. 7.12.1928, Мінск). Геолаг, грамадскі дзеяч, мемуарыст. Уваходзіў у сябры СБП. Нарадзіўся ў сям’і аднаго з заснавальнікаў Беларускай акадэміі навук Гаўрылы Гарэцкага, пляменнік Максіма Гарэцкага. У 1930-я гг. бацька трапіў пад рэпрэсіі, сям’я жыла ў высылцы. Вучыўся ў Коле, Туломе, Мядзведжагорску, Рыбінску, Запарожжы, Салікамску, Чусавым, Чкалаўску і […]