Гаспадыніч Павел Мікалаевіч. Празаік. Уваходзіў у сябры СБП.
Нарадзіўся ў Кіеве, з 1985 года жыве ў Мінску. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Аўтар кніг прозы: “Вырай пачуццяў” (Мінск), “Цэзар будзе жыць” (Мінск, 2004), паэтычнага зборніка “Сляза ляза” (2017, эл. кніга). Лаўрэат Другой Міжнароднай прэміі ў галіне веб-журналістыкі YousmiMediaAwards.