Гвозд Лявон (1868(?), Краслаў, цяпер Латвія — ?). Пісьменнік-нашанівец, празаік.
Працаваў на чыгунцы, быў раз’яздным чыноўнікам. Асеў ва Уладзівастоку (Расія). Быў падпісчыкам і аўтарам газеты “Наша Ніва”, на старонках якой публікаваліся ягоныя творы “Цмок”, “Зязюлька”.
У 1913 г. у Санкт-Пецярбургу асобнай брашураю было выдадзенае апавяданне “Праклёнышы”. Пазней дасылаў свае творы ў часопіс “Маладняк”.
Дата і месца смерці невядомыя.