Гейнэ Аркадзь

Гейнэ Аркадзь Андрэевіч (10.1.1919, Бешанковічы, цяпер Віцебская вобл. — 16.12.1942, Валгаградская вобл., Расія). Паэт. 

Нарадзіўся ў сям’і служачага. Вучыўся ў Камуністычным інстытуце журналістыкі ў Мінску (1938—1941). Працаваў у рэдакцыях газет. У час Вялікай Айчыннай вайны ў званні малодшага лейтэнанта камандаваў узводам 66-й механізаванай брыгады. Загінуў у баі пад Сталінградам 16 снежня 1942 года.

Пахаваны ў пас. Верхнякумскі Валгаградскай вобл., РФ.

Дэбютаваў у друку ў 1934 г. у рэспубліканскай газэце “Піянер Беларусі”. Друкаваў вершы, байкі, рэцэнзіі, артыкулы ў газетах “Лім”, “Сталінская моладзь”, “Звязда”, “Віцебскі рабочы”, “Чырвоная змена”, часопісах “Полымя рэвалюцыі”, “Іскры Ільіча”. Аўтар паэтычнага зборніка “Шчаслівая зорка” (Мінск, 1939).