Author: admin

Дабулявічус Андрус

Дабулявічус Андрус (19.7.1896, маёнтак Паровея, цяпер Біржайскі р-н, Літва —  10.6.1938, Магадан, ГУЛАГ). Паэт. Сябра літоўскай секцыі СП Беларусі з 1935 г.  Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі служыў у Чырвонай Арміі. Вучыўся ў Камуністычным універсітэце нацыянальных меншасцей Захаду імя Ю.Мархлеўскага (1922—1925), Акадэміі камуністычнага выхавання імя Н.Крупскай (закончыў у […]

Дабравольскі Уладзімір

Дабравольскі Уладзімір Мікалаевіч (11.8.1856, в. Краснасвяцкае, цяпер Пачынкаўскі р-н Смаленскай вобл., Расія — 7.5.1920, Смаленская вобл., Расія). Этнограф, публіцыст.  Нарадзіўся ў сям’і чыноўніка-двараніна. У 1868—1976 гг. вучыўся ў Смаленскай гімназіі, у 1880 г. закончыў гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Працаваў выкладчыкам Смаленскай жаночай гімназіі. З 1883 г. перабраўся ў свой маёнтак, […]

Давыдаў Алесь

Давыдаў Алесь Нарыманавіч (нар. 28.3.1965, в. Крысін, цяпер в. Палянаўка Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.). Пісьменнік. Уваходзіў у сябры СБП. Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1991). Загадваў аддзелам рэдакцыі газеты “Сям’я”. Літаратурную працу пачаў у 1987 г. Аўтар кнігі паэзіі “Пройма” (Мінск, 1996). 

Гутковіч Аляксандр

Гутковіч Аляксандр Залманавіч (20.12.1920, в. Аскеркі, Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. — 9.9.1989, Мінск). Драматург. Сябра СП з 1961 г.  Закончыў Вярхоўскую сямігадовую школу Бешанковіцкага раёна (1935), потым год вучыўся ў будаўнічым тэхнікуме ў Мінску, пасля здачы экстэрнам экзаменаў за 8 і 9 класы — у Бешанковіцкай сярэдняй школе. Пазней стаў […]

Гутараў Іван

Гутараў Іван Васілевіч (15.4.1906, в. Ваўкаўцы, цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. — 8.2.1967, Мінск). Літаратуразнаўца. Сябра СП з 1946 г.  Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Выхаванец Леменскай школы-камуны на Магілёўшчыне. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1928). Выкладаў рускую літаратуру ў Магілёўскім палітыка-асветніцкім і педагагічным інстытутах, у БДУ. У 1938—1939 гг. […]

Гусоўскі Мікола

Гусоўскі Мікола (1470, в. Уса (Усава)? — пасля 1533). Паэт, асветнік.  Паводле адной з версій, нарадзіўся верагодна ў вёсцы Уса (Усава) у цэнтральнай Беларусі, дакладнае месцазнаходжанне якой дагэтуль не высветленае. Паходзіў з сям’і паляўнічага. Пачатковую адукацыю атрымаў у кафедральнай або царкоўна-прыходскай школе. Працягваў навучанне ва ўніверсітэтах Балонні, Вільні, Кракава. У […]

Гусеў Сіла

Гусеў Сілан (Сіла Нічыпаравіч) (14.8.1897, в. Калясянка, цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. — 31.3.1986, Мінск). Празаік. Сябра СП з 1940 г.  Быў батраком у памешчыка, з 1913 г. працаваў на суконнай фабрыцы ў Пецярбургу. За распаўсюджанне рэвалюцыйных пракламацый у 1914 г. высланы этапам на радзіму. Працаваў на пабудове чыгункі, служыў […]

Гусак Сяргей

Гусак Сяргей Адамавіч (2.4.1930, в. Іванкаўшчына, Мазырскі р-н Гомельскай вобл. —  20.12.1969, Брэст). Літаратуразнаўца, крытык. Сябра СП з 1969 г. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1955). Працаваў стыльрэдактарам у газеце “Сельская праўда” (1953—1955), настаўнікам Жалудоцкай сярэдняй школы на Гродзеншчыне (1955—1956). У 1956—1958 гг. выкладчык беларускай […]

Гурэвіч Эсфір

Гурэвіч Эсфір Саламонаўна (22.11.1921, Татарск, цяпер Манастыршчанскі р-н Смаленскай вобл., Расія — 20.8.2015, Кліўленд, Агая, ЗША). Літаратуразнаўца. Сябра СП з 1977 г.  Закончыла літаратурны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1941). У час Вялікай Айчыннай вайны медыцынская сястра ў ваенным шпіталі Заходняга, а затым 3-га Беларускага франтоў. У 1946—1949 гг. вучылася […]

Гурыновіч Уладзіслава

Гурыновіч Уладзіслава. Пісьменніца, перакладчыца. Закончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Працуе ў бібліятэцы, перакладае з ангельскай і французскай. Пачынала як аўтар-аматар на сайтах “Проза” і “Самиздат”. Удзельнічала ў конкурсах аматарскай прозы “Самиздат” у намінацыях “Апавяданне ў жанры хорар” і “Гатычнае фэнтэзі” (1-е і 2-е месцы адпаведна), а таксама ў конкурсе вершаў […]