Давыдаў Алесь

Давыдаў Алесь Нарыманавіч (нар. 28.3.1965, в. Крысін, цяпер в. Палянаўка Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.). Пісьменнік. Уваходзіў у сябры СБП.

Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1991). Загадваў аддзелам рэдакцыі газеты “Сям’я”. Літаратурную працу пачаў у 1987 г. Аўтар кнігі паэзіі “Пройма” (Мінск, 1996).