Author: admin

Дарафейчук Ірына

Дарафейчук Ірына Іванаўна (нар. 1969, в. Чудзін, Ганцавіцкі р-н Брэсцкай вобл.). Паэтка. Уваходзіла ў сябры СБП. Дзяцінства правяла на хутары ў Белавежы. З 1981 г. жыве ў Полацку. Закончыла матэматычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С.М.Кірава (1992). У 1993 г. пачала працу настаўніцай інфарматыкі ў Полацкай нацыянальнай гімназіі. Сябра […]

Данільчык Аксана

Данільчык Аксана Аляксееўна (нар. 15.11.1970, Мінск). Паэтка, перакладчыца. Уваходзіла ў сябры СБП. Закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1993) і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры НАН Беларусі (1996). Па стыпендыі Міністэрства замежных спраў вучылася ў Перуджы (Італія). Кандыдат філалагічных навук (2002). Кандыдацкую дысертацыю абараніла па тыпалогіі беларускай і італьянскай літаратур другой […]

Даніленка Міхась

Даніленка Міхась Пятровіч (28.10.1922, в. Ястрабка, Лоеўскі р-н Гомельскай вобл. — 22.2.2019, в. Пустая Града, Лоеўскі р-н Гомельскай вобл.). Празаік. Сябра СП з 1950 г. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1941 г. закончыў Рэчыцкую педагагічную навучальню і быў прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у баях на Паўднёва-Заходнім фронце. У траўні […]

Данілаў Іван

Данілаў Іван Пятровіч (нар. 27.9.1924, в. Ляжыткавічы, Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл.). Медык, пісьменнік. Уваходзіў у сябры СБП. Закончыў 7 класаў школы ў Драгічыне. У час Вялікай Айчыннай вайны з мая 1942 г. у партызанах — сувязны партызанскіх атрадаў імя Шыша, імя Калініна брыгады імя Молатава Пінскага злучэння. З 1944 г. […]

Школа маладога пісьменніка абвяшчае новы набор!

Школа працуе як нефармальны адукацыйны праект для маладых літаратараў. На практычных занятках з пастаяннымі выкладчыкамі, лекцыях і майстар-класах запрошаных навукоўцаў і аўтараў маладыя, апантаныя літаратурай людзі вучацца чытаць, пісаць, а таксама слухаць сябе ды іншых. Сёлетнія выкладчыкі школы – Ульяна Верына, Віктар Жыбуль, Марына Казлоўская, Андрэй Хадановіч — літаратары, педагогі, […]

Мост над глыбокай вадой

Першыя сустрэчы часам уразаюцца ў памяць асабліва. Быў пачатак кастрычніка, цёплы, з пажаўцелымі бярозкамі, лісце з якіх сыпалася на драўляны столік у старой альтанцы, зацененай кустамі язміну. З Міколам Купрэевым мяне пазнаёміў сябра. – Вельмі прыемна, – радасна здзівіўся я. – Нядаўна чытаў вашае… – Брэшаш, – без крыўды і […]

Дамашэвіч Уладзімір

Дамашэвіч Уладзімір Максімавіч (17.2.1928, в. Вадзяціна, Ляхавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 30.4.2014, Мінск). Празаік, публіцыст. Сябра СП з 1962 г.  Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Закончыў філалагічны факультэт БДУ (1953). У 1953—1967 гг. працаваў у выдавецтвах “Народная асвета” і “Беларусь”, у 1965 г. — на Беларускім радыё, у 1967—1972 гг. літсупрацоўнік […]

Далідовіч Генрых

Далідовіч Генрых Вацлававіч (нар. 1.6.1946, в. Янкавічы, Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл.). Пісьменнік. Сябра СП з 1974 г. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1968). Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Шабыньскай няпоўнай сярэдняй школе Барысаўскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1969—1970). Зноў працаваў настаўнікам, а з 1971 г. — завучам […]

Дайнека Леанід

Дайнека Леанід Мартынавіч (28.1.1940, в. Змітраўка Другая, Клічаўскі р-н Магілёўскай вобл. — 21.8.2019, Мінск). Празаік, паэт. Сябра СП з 1970 г.  Пасля заканчэння сярэдняй школы (1956) працаваў на будоўлях Калінінграда і Свярдлоўскай вобласці. У Ніжнім Тагіле закончыў тэхнічную вучэльню (1959). Працаваў электрыкам на Ніжнетагільскім металургічным камбінаце. Служыў у Савецкай Арміі […]

Дайліда Віктар

Дайліда Віктар Браніслававіч (28.9.1930, в. Славінск, Слуцкі р-н Мінскай вобл. —  21.8.2006). Празаік. Сябра СП з 1969 г.  Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Закончыў Баранавіцкі настаўніцкі інстытут (1952). Настаўнічаў у Пастарынскай сямігадовай школе. Закончыў завочна факультэт беларускай мовы і літаратуры Мінскага педагагічнага інстытута імя Максіма Горкага (1957). Быў намеснікам дырэктара Ішкалдскай […]