Давыдзенка Васіль Паўлавіч (3.6.1933, в. Нежыхаў, Брагінскі р-н Гомельскай вобл. — 27.9.1987, Мінск). Празаік.
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Менскай медыцынскай навучальні (1953) працаваў лабарантам на кафедры ядзернай фізікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова вучыўся ў вячэрняй сярэдняй школе № 3 г. Менска. У 1955—1957 гг. служыў у Савецкай Арміі. Закончыў лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута (1963). Працаваў лекарам-анколагам у клініцы № 1 Менска, а ў 1965—1987 гг. — у навукова-даследчым Інстытуце анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Міністэрства аховы здароўя БССР.
Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
Друкавацца пачаў у шматтыражцы інстытута падчас вучобы. Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў “Жывыя струны” (Мінск, 1978), “Свае і чужыя дарогі” (Мінск, 1983).