Author: admin

Школа маладога пісьменніка абвяшчае новы набор!

Школа працуе як нефармальны адукацыйны праект для маладых літаратараў. На практычных занятках з пастаяннымі выкладчыкамі, лекцыях і майстар-класах запрошаных навукоўцаў і аўтараў маладыя, апантаныя літаратурай людзі вучацца чытаць, пісаць, а таксама слухаць сябе ды іншых. Сёлетнія выкладчыкі школы – Ульяна Верына, Віктар Жыбуль, Марына Казлоўская, Андрэй Хадановіч — літаратары, педагогі, […]

Мост над глыбокай вадой

Першыя сустрэчы часам уразаюцца ў памяць асабліва. Быў пачатак кастрычніка, цёплы, з пажаўцелымі бярозкамі, лісце з якіх сыпалася на драўляны столік у старой альтанцы, зацененай кустамі язміну. З Міколам Купрэевым мяне пазнаёміў сябра. – Вельмі прыемна, – радасна здзівіўся я. – Нядаўна чытаў вашае… – Брэшаш, – без крыўды і […]

Дамашэвіч Уладзімір

Дамашэвіч Уладзімір Максімавіч (17.2.1928, в. Вадзяціна, Ляхавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 30.4.2014, Мінск). Празаік, публіцыст. Сябра СП з 1962 г.  Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Закончыў філалагічны факультэт БДУ (1953). У 1953—1967 гг. працаваў у выдавецтвах “Народная асвета” і “Беларусь”, у 1965 г. — на Беларускім радыё, у 1967—1972 гг. літсупрацоўнік […]

Далідовіч Генрых

Далідовіч Генрых Вацлававіч (нар. 1.6.1946, в. Янкавічы, Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл.). Пісьменнік. Сябра СП з 1974 г. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1968). Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Шабыньскай няпоўнай сярэдняй школе Барысаўскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1969—1970). Зноў працаваў настаўнікам, а з 1971 г. — завучам […]

Дайнека Леанід

Дайнека Леанід Мартынавіч (28.1.1940, в. Змітраўка Другая, Клічаўскі р-н Магілёўскай вобл. — 21.8.2019, Мінск). Празаік, паэт. Сябра СП з 1970 г.  Пасля заканчэння сярэдняй школы (1956) працаваў на будоўлях Калінінграда і Свярдлоўскай вобласці. У Ніжнім Тагіле закончыў тэхнічную вучэльню (1959). Працаваў электрыкам на Ніжнетагільскім металургічным камбінаце. Служыў у Савецкай Арміі […]

Дайліда Віктар

Дайліда Віктар Браніслававіч (28.9.1930, в. Славінск, Слуцкі р-н Мінскай вобл. —  21.8.2006). Празаік. Сябра СП з 1969 г.  Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Закончыў Баранавіцкі настаўніцкі інстытут (1952). Настаўнічаў у Пастарынскай сямігадовай школе. Закончыў завочна факультэт беларускай мовы і літаратуры Мінскага педагагічнага інстытута імя Максіма Горкага (1957). Быў намеснікам дырэктара Ішкалдскай […]

Дадзіёмаў Уладзімір

Дадзіёмаў Уладзімір Ільіч (8.1.1924, мяст. Навабеліца, цяпер у межах Гомеля —  25.11.1983, Мінск). Празаік. Сябра СП з 1955 г.  Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Да вайны закончыў першы курс Камуністычнага інстытута журналістыкі ў Менску. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны — радавы пяхоты, карэкціроўшчык батарэі, з 1943 г. супрацоўнік вайсковай газеты “Гвардейский натиск”. […]

Давыдоўскі Уладзімір

Давыдоўскі Уладзімір Міхайлавіч (Нар. 16.3.1964, Мінск). Пісьменнік, журналіст, музыка. Уваходзіў у сябры СБП. Закончыў Мінскую мастацкую вучэльню імя Глебава (1984) і аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1995). Адзін з заснавальнікаў музычнага гурта “Мроя”, які пакінуў у 1989 г. У 1992 г. стварыў гурт “Вялікае Княства” і запісаў музычны праект “Голас […]

Давыдоўская Наталля

Давыдоўская Наталля (нар. 1982). Перакладчыца, рэдактарка. Закончыла факультэт беларускай філалогіі Беларускага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка (2007), аспірантуру там жа. Падрыхтавала дысертацыю на тэму “Традыцыйныя сюжэты і вобразы ў беларускай прозе ХХ стагоддзя”. Навучалася ў Беларускім Калегіюме. Працавала рэдактарам у выдавецтве “Папуры” ў Мінску. Перакладае з нямецкай (В. Гаўф), польскай […]

Давыдзенка Васіль

Давыдзенка Васіль Паўлавіч (3.6.1933, в. Нежыхаў, Брагінскі р-н Гомельскай вобл. — 27.9.1987, Мінск). Празаік.  Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Менскай медыцынскай навучальні (1953) працаваў лабарантам на кафедры ядзернай фізікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова вучыўся ў вячэрняй сярэдняй школе № 3 г. Менска. У 1955—1957 гг. служыў у Савецкай Арміі. […]