Давыдоўская Наталля

Давыдоўская Наталля (нар. 1982). Перакладчыца, рэдактарка.

Закончыла факультэт беларускай філалогіі Беларускага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка (2007), аспірантуру там жа. Падрыхтавала дысертацыю на тэму “Традыцыйныя сюжэты і вобразы ў беларускай прозе ХХ стагоддзя”. Навучалася ў Беларускім Калегіюме. Працавала рэдактарам у выдавецтве “Папуры” ў Мінску.

Перакладае з нямецкай (В. Гаўф), польскай (Я. Шумскі, Е. Влязло).