Вішнёў Зміцер Юр’евіч (нар. 7.8.1973, г. Дэбрэцэн, Венгрыя). Паэт, літаратурны крытык, выдавец.
Вывучаў філалогію і журналістыку ў ВНУ Мінска і Масквы. Адзін з заснавальнікаў выдавецтва “Галіяфы”. Займаецца жывапісам і перформансам. Удзельнік многіх міжнародных паэтычных фестываляў і кангрэсаў. Стыпендыят Literarisches Colloquium (Берлін, Германія, 2006).
Аўтар кніг паэзіі і прозы “Русалки с планеты Блок” (Несвиж, 1992), “Прогулка среді звезд” (Несвиж, 1993), “Бочкавы краб” (Случэск, 1995), “Штабкавы тамтам” (Мінск, 1998), “Тамбурны маскіт” (Санкт-Пецярбург, 2001), “Трап для сусліка, альбо Некрафілічнае даследаванне аднаго віду грызуноў” (Мінск, 2002), “Верыфікацыя нараджэння” (Менск, 2005), “Ich sitze im Koffer” (па-нямецку, Berlin, 2006), “Фараон у заапарку” (Мінск, 2007), “Замак, пабудаваны з крапівы” (Мінск, 2010; па-нямецку: Wiesbaden, 2014), “Шоргат жукоў” (Менск, 2011), “Спітыя баркасы” (Мінск, 2014), “Калі прыгледзецца — Марс сіны” (Мінск, 2019).