Персаналіі

Вінарская Інга

Вінарская Інга Уладзіславаўна (нар. 7.10.1971, Брэст). Паэтка, перакладчыца, празаік, публіцыст. Уваходзіла ў сябры СБП. Закончыла філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці “выкладчык рускай мовы і літаратуры і беларускай мовы і літаратуры” (1994). Займаецца літаратурна-выдавецкай дзейнасцю. З 2010 г. сябра Літаратурнага клуба “Экватар”, шэф-рэдактар альманаха “Літаратурны экватар”. Сябра СБП з […]

Віж Мар’ян

Віж Мар’ян (сапр. Зайцаў Мар’ян Міхайлавіч, 23.2.1949, Мінск — 31.4.1999, Мінск). Празаік, публіцыст, гісторык. Сябра СБП ад 1994 г. Закончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971). Пасля вайсковай службы (1971—1973) працаваў адказным сакратаром Беларускага таварыства аховы помнікаў. З 1974 г. загадчык аддзела аховы помнікаў Гістарычнага музея Украіны. З 1976 г. […]

Вечар Алесь

Вечар Алесь (Аляксандр) Сцяпанавіч (псеўд. Алесь Раніца, 25.3.1905 в. Машчыцы, цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 4.4.1985, Мінск). Паэт, вучоны-біёлаг. Сябра СП з 1978 г.  Нарадзіўся ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Пачатковую адукацыю атрымаў у Слуцку. У 1923 г. паступіў у Слуцкі сельгастэхнікум. У 1925—1929 гг. студэнт агранамічнага факультэта Беларускай сельскагаспадарчай […]

Весялкоўскі Юры

Весялкоўскі Юры (2.1.1924, в. Новы Сьвержань, Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. — 09.08.2017, Лондан, Вялікабрытанія). Публіцыст, рэдактар, выдавец, мемуарыст. У 1942—1944 гг. вучыўся ў настаўніцкай семінарыі ў Нясвіжы, быў курсантам Менскай афіцэрскай школы БКА. Разам з іншымі курсантамі апынуўся ў 30-й грэнадзёрскай дывізіі СС, потым — у Другім Польскім корпусе. У […]

Вераціла Сяргей

Вераціла Сяргей Аляксандравіч (29.4.1961, в. Краснае Сяло, цяпер Краснасельск Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл.). Паэт, празаік, перакладчык. Уваходзіў у сябры СБП. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У часе навучання ажаніўся з Інэс Лурдэс, якая паходзіла з Паўднёвай Амэрыкі. Пасля вучобы некаторы час жыў і працаваў у Эквадоры. Цяпер жыве ў […]

Верас Зоська

Верас Зоська, (сапр. Сівіцкая Людвіка Антонаўна, 30.9.1892, пас. Мяджыбаж, цяпер Лятычаўскі раён, Хмяльніцкая вобласць, Украіна — 8.10.1991, Вільнюс, Літва). Пісьменніца, мемуарыстка, грамадскі дзеяч. Сябра СП з 1982 г.  Нарадзілася ў сям’і вайскоўца Антона Сівіцкага і Эміліі Садоўскай, якія паходзілі з Гарадзеншчыны. Пачатковую адукацыю, у тым ліку і музычную, атрымала ад […]

Вераніцын Канстанцін

Вераніцын Канстанцін Васілевіч (13.6.1834, Астраўляны Віцебскага пав. Віцебскай губ., цяпер Гарадоцкі р-н — 26.8.1903, Лясны ўчастак, прыгарад Пецярбурга). Паэт, аўтар паэмы “Тарас на Парнасе”.  Паходзіў з прыгонных сялян памешчыкаў Бондыравых, прозвішча яго было Васільеў (або Васілёў), атрымаўшы вольную ў 1851 г. прыпісаўся да гарадоцкіх мяшчан і ўзяў прозвішча Вераніцын. Вучыўся […]

Верамейчык Уладзімір

Верамейчык Уладзімір Міхайлавіч (1.11.1937, в. Петрыцкае, Брагінскі р-н Гомельскай вобл. — 26.12.1999, в. Ведрыч, Рэчыцкі р-н Гомельскай вобл.). Паэт, нарысіст. Сябра СП з 1976 г.  Закончыў Рэчыцкую педагагічную навучальню (1955). Год працаваў старшым піянерважатым Міхалкаўскай сярэдняй школы Мазырскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1956—1959). Пасля дэмабілізацыі паступіў на філалагічны факультэт […]

Верабей Анатоль

Верабей Анатоль Леанідавіч (нар. 10.8.1950, в. Вайнілавічы, Мастоўскі р-н Гродзенскай вобл.). Літаратуразнаўца. Сябра СП з 1988 г. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1972). У 1972—1974 гг. працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР. Пасля заканчэння аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1974), у […]

Велет Цемрык

Цемрык Велет (сапр. Арцём Вілейта, нар. 1988, Мінск). Паэт.Вучыўся ў Менскай гімназі №7. Лаўрэат рэспубліканскіх літаратурных конкурсаў “Дзень зямлі” і імя Франчэска Петраркі. Музыка гурта Drwiwy. Друкаваўся ў часопісах і газетах. Аўтар паэтычных зборнікаў “Мост” (Мінск, 2009), “Злом” (Мінск, 2019).