Персаналіі

Велет Цемрык

Цемрык Велет (сапр. Арцём Вілейта, нар. 1988, Мінск). Паэт.Вучыўся ў Менскай гімназі №7. Лаўрэат рэспубліканскіх літаратурных конкурсаў “Дзень зямлі” і імя Франчэска Петраркі. Музыка гурта Drwiwy. Друкаваўся ў часопісах і газетах. Аўтар паэтычных зборнікаў “Мост” (Мінск, 2009), “Злом” (Мінск, 2019).

Ватацы Ніна

Ватацы Ніна Барысаўна (14.5.1908, г. Вендэн, цяпер г. Цэсіс, Латвія — 3.8.1997, Мінск). Крытык, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1979 г.  Закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1930). З 1930 г. працавала ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР (з 1945 г. галоўны бібліёграф). Заслужаны дзеяч культуры БССР (1963). Памерла і пахаваная ў Мінску (калумбарый Паўночных […]

Васючэнка Пятро

Васючэнка Пятро Васільевіч (15.2.1959 – 25.8.2019). Празаік, драматург, літаратуразнаўца. Быў сябрам СБП. Закончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1981), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1984). Кандыдат філалагічных навук (1983). У 1984—1997 гг. працаваў малодшым, потым старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце літаратуры НАНБ. У 1997 г. быў […]

Васюкова Галіна

Васюкова Галіна Георгіеўна (21.3.1927, Барысаў, Мінская вобл. — 29.12.2004, Мінск). Празаік. Сябра СП з 1964 г.  У 1944 г. была вывезена ў Германію, працавала там на фабрыцы ў мястэчку Альбендорф. У сакавіку 1945 г. уцякла ў Чэхаславакію, дзе каля горада Ўпіцэ ўступіла ў атрад Супраціўлення. У 1949—1951 гг. Вучылася ў […]

Васько Уладзімір

Васько Уладзімір Гаўрылавіч (нар. 2.1.1937, в. Ліпічанка, Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл.). Паэт, празаік, журналіст. Уваходзіў у сябры СБП з 2007 г. Закончыў Гродзенскі педагагічны інстытут. Настаўнічаў, працаваў дырэктарам сярэдняй школы ў Дзятлаўскім раёне, у Шчучынскай (1959—1960), Дзятлаўскай (1967—1972) і Лідскай (1972—2000) раённых газетах. З 1972 г. пасяліўся ў Лідзе. Узначальваў […]

Васілёнак Яўген

Васілёнак Яўген Пятровіч (26.12.1917, Орша, Віцебская вобл. — 23.9.1973, Мінск). Празаік, паэт, перакладчык. Сябра СП з 1953 г.  У 1934—1935 гг. вучыўся ў Магілеўскім педагагічным інстытуце на літаратурным факультэце. Працаваў у Шклоўскай раённай газеце “Прамень камунізму”, у рэдакцыях раённых і гарадскіх газет Барысава, Багушэўска, Оршы. У 1939 г. накіраваны на […]

Васілёнак Сяргей

Васілёнак Сяргей Іванавіч (23.9.1902, в. Запруддзе, Сенненскі р-н Віцебскай вобл. — 15.4.1982, Масква). Літаратуразнаўца, гісторык літаратуры і фалькларыст.  Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1929). Уваходзіў у БелАПП. Працаваў у Віцебскім (1932—1934) і Магілёўскім педінстытутах. У 1940 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю, з 1941 г. — дацэнт. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1946—1960 […]

Васілёк Міхась

Васілёк (Касцевіч) Міхась Восіпавіч (псеўд. Язэп Гром, 14.11.1905 в. Баброўня, цяпер Гродзенскі р-н Гродзенскай вобл. — 3.9.1960, Гродна). Паэт. Сябра СП з 1945 г.  Нарадзіўся ў сям’і лесніка, пляменнік Макара Касцевіча (Краўцова). Сярэднюю адукацыю атрымаў у 1921 г. у расійскім Казлове (Мічурынску), дзе разам з бацькамі быў у бежанстве. У […]

Васілеўскі Пятро

Васілеўскі Пятро Савельевіч (15.5.1922, в. Сямёнаўка, Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. — 24.2.2002, Мінск). Празаік, драматург, сцэнарыст. Сябра СП з 1954 г.  Пасля заканчэння Журавіцкай дзесяцігодкі (1940) быў прызваны ў Савецкую Армію. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны браў удзел у баях на Карэльскім фронце. З 1942 г. карэспандэнт армейскай газеты “Сталинский […]

Васілеўскі Іосіф

Васілеўскі Іосіф Іосіфавіч (8.12.1911, г. Данецк, цяпер Украіна — 20.4.1994). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1957 г. Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Закончыў аршанскія педагагічныя курсы (1930), тэатральна-драматычныя курсы ў Мінску (1932). Працаваў акцёрам Віцебскага тэатра драмы, супрацоўнікам газеты “Ленінскі прызыў” у Оршы, акцёрам-байцом тэатра Беларускай ваеннай акругі, акцёрам тэатраў у […]