Гаспадыніч Павел Мікалаевіч. Празаік. Уваходзіў у сябры СБП. Нарадзіўся ў Кіеве, з 1985 года жыве ў Мінску. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Аўтар кніг прозы: “Вырай пачуццяў” (Мінск), “Цэзар будзе жыць” (Мінск, 2004), паэтычнага зборніка “Сляза ляза” (2017, эл. кніга). Лаўрэат Другой Міжнароднай прэміі ў галіне веб-журналістыкі YousmiMediaAwards.
Персаналіі
Гарэцкі Радзім
Гарэцкі Радзім Гаўрылавіч (нар. 7.12.1928, Мінск). Геолаг, грамадскі дзеяч, мемуарыст. Уваходзіў у сябры СБП. Нарадзіўся ў сям’і аднаго з заснавальнікаў Беларускай акадэміі навук Гаўрылы Гарэцкага, пляменнік Максіма Гарэцкага. У 1930-я гг. бацька трапіў пад рэпрэсіі, сям’я жыла ў высылцы. Вучыўся ў Коле, Туломе, Мядзведжагорску, Рыбінску, Запарожжы, Салікамску, Чусавым, Чкалаўску і […]
Гарэцкі Гаўрыла
Навуковец, лексікограф, публіцыст, мемуарыст, вязень ГУЛАГу. Малодшы брат Максіма Гарэцкага. Нарадзіўся 10.4.1900 ў вёсцы Малая Багацькаўка на Мсціслаўшчыне, скончыў Гора-Горацкую каморніцка-агранамічную вучэльню, у 1924-м – Пятроўскую (Ціміразеўскую) сельскагаспадарчую акадэмію. З 1925 дацэнт БСГА. З 1927 дырэктар Беларускага НДІ сельскай і лясной гаспадаркі пры СНК БССР. З 1928 адзін з заснавальнікаў […]
Гарэцкі Максім
Гарэцкі Максім Іванавіч (псеўд. Максім Беларус, М. Б. Беларус, М. Г., А. Мсціслаўскі, Дзед Кузьма, Мацей Мышка, Мізэрыус Монус, Кузьма Батура, Лявон Задума; 18.2.1893, в. Малая Багацькаўка, цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. — 10.2.1938, Вязьма, Смаленская вобл., Расія). Празаік, крытык, навукоўца. Нарадзіўся ў малазямельнай сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Горы-Горацкай каморніцка-агранамічнай […]
Гарэлікава Таццяна
Гарэлікава Таццяна Іванаўна (нар. 28.11.1947, в. Патапаўка, Буда-Кашалёўскі р-н Гомельскай вобл.). Пісьменніца. Сябра СП з 1979 г. Закончыла завочна аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1970). З 1968 г. працавала бібліятэкарам у Мінску, з 1972 г. — старшай піянерважатай, з 1975 г. — арганізатарам пазакласнай і […]
Гарэлава Марына
Гарэлава Марына Аляксандраўна. Мастачка, пісьменніца. Уваходзіла ў сябры СБП. Аўтарка паэтычнага зборніка “Кентавры века” (Минск, 1998), зборнікаў карыкатур “С улыбкой о спорте” (Минск, 2001), “Юмор в погонах” (Минск, 2004).
Гарун Алесь
Гарун Алесь (сапр. Прушынскі Аляксандр Уладзіміравіч, псеўд. І. Жывіца, А. Новадворскі, Сальвэсь, А. Сумны; 11.3.1887, фальв. Новы Двор, цяпер у межах Мінска — 20.7.1920, Кракаў, Польшча). Паэт, празаік. Нарадзіўся у сям’і чорнарабочага. Закончыў гарадскую прыходскую навучальню ў Менску (1897), вучыўся ў рамесніцкай вучэльні. З 1902 г. працаваў сталяром у розных […]
Гарулёў Мікола
Гарулёў Мікола Аляксандравіч (6.11.1919, Баева, цяпер Дубровенскі р-н Віцебскай вобл. — 7.5.1980, Мінск). Празаік, драматург. Сябра СП з 1947 г. Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. Закончыў аддзяленне рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстытута (1941). На пачатку Вялікай Айчыннай вайны баец 1-га камуністычнага знішчальнага батальёна пры ЦК КП Беларусі, […]
Гартны Цішка
Гартны Цішка (сапр. Жылуновіч Зміцер Хведаравіч, 4.11.1887 м. Капыль, , цяпер Мінская вобл. — 11.4.1937, Магілёў). Паэт, празаік, крытык, дзяржаўны дзеяч. Сябра СП з 1934 г. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1905 г. закончыў двухкласную школу ў Капылі. Працаваў рамеснікам-гарбаром у Капылі, Літве, Украіне. Удзельнік рэвалюцыі 1905—1907 гг., з 1906 […]
Гарошка Леў
Гарошка Леў (26.2.1911, в. Трашчыцы, цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. —28.7.1977, Парыж, Францыя). Рэлігійны дзеяч, пісьменнік. У 1928—1931 гг. вучыўся ў Наваградскай беларускай гімназіі, потым у Львоўскай духоўнай акадэміі, у 1936—1937 гг. у Каталіцкім універсітэце ў Інсбруку (Аўстрыя). 17.10.1937 быў рукапакладзены ў святары ў Львове. У 1937—1939 гг. працаваў душпастырам […]