Гарэлікава Таццяна Іванаўна (нар. 28.11.1947, в. Патапаўка, Буда-Кашалёўскі р-н Гомельскай вобл.). Пісьменніца. Сябра СП з 1979 г.
Закончыла завочна аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1970). З 1968 г. працавала бібліятэкарам у Мінску, з 1972 г. — старшай піянерважатай, з 1975 г. — арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай выхаваўчай работы Трасцянецкай сярэдняй школы, з 1976 г. — дырэктарам Раўкуцевіцкай сярэдняй школы, з 1978 г. — інспектарам Мінскага райана. З 1979 г. намёснік загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі, з 1980 г. сакратар Мінскага райкома КПБ. З 1985 г. рэдактар аддзела прозы часопіса “Неман”. Сябра СП СССР з 1979 г.
З першым апавяданнем выступіла ў друку ў 1962 г. (газета “Піянер Беларусі”). Аўтарка кніг аповесцяў і апавяданняў “Дзе лес шуміць” (Мінск, 1978), “Пры святле расстанняў” (Мінск, 1985).