Б

Барадушкін Андрэй

Барадушкін Андрэй Віктаравіч (нар. 12.1.1979). Паэт. Уваходзіў у сябры СБП. Аўтар зборнікаў вершаў “Шаг в небо” (Минск, 2001), “По ту сторону дня” (Минск, 2005).

Баранавых Сымон

Баранавых Сымон Якаўлевіч (1.9.1900, в. Рудкова, Уздзенскі р-н Мінскай вобл. — 10.11.1942). Празаік. Юнаком парабкаваў у багатых гаспадароў. У 1920—1923 гг. служыў у Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў у роднай вёсцы ў сельсавеце, загадваў хатай-чытальняй. У 1925—1928 гг. вучыўся ў Менску на рабфаку. Скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага […]

Баранкевіч Іван

Баранкевіч Іван Міхайлавіч (1888, в. Трасцівец, цяпер Быхаўскі р-н Магілёўскай вобл. — 27.6.1942, Караганда, Казахстан). Празаік, перакладчык. Удзельнік рэвалюцыі 1905—1907 гг. За правядзенне прапагандысцкай працы сярод сялянаў Быхаўскага павета затрымліваўся паліцыяй. З 1914 г. працаваў у часопісе “Вестник Могилевского земства”, у 1918—1919 гг. супрацоўнічаў з газетай “Чырвоны шлях”, быў рэдактарам […]

Бараноўскі Міхал

Бараноўскі Міхал Аляксандравіч (нар. 1984). Паэт, літаратуразнаўца, бард. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. Танка. Працуе ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (цяпер філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры), з 2018 г. — яго загадчыкам. Заснавальнік і аўтар песень гурта “Нельга забыць”. Даследчык і папулярызатар творчасці Максіма Багдановіча. Аўтар зборнікаў паэзіі […]

Барас Петэр

Барас Пэтэр (нар. 20.4.1950, Будапешт, Венгрыя). Перакладчык. Сябра СБП з 2018 г. Вучыўся ў Ленінградскім дзяржаўным універсітэце, атрымаў дыплом матэматыка. З 1975 г. жыве ў Берасці. У розныя часы працаваў праграмістам, загадчыкам аддзела, намеснікам генеральнага дырэктара сумеснага прадпрыемства. Цяпер на пенсіі. Мастацкім перакладам пачаў займацца ў 2009 г., калі пераклаў […]

Барашка Ілары

Барашка Ілары (Іларыён Мацвеевіч) (25.7.1905, Мінск — 3.6.1968, Масква). Празаік, крытык. З 1924 г. працаваў адказным сакратаром рэдакцыі часопіса “Полымя”. З 1925 г. рэдактар часопіса “Малады араты”, з 1927 г. намеснік адказнага рэдактара газеты “Чырвоная змена”, з 1929 г. — намеснік рэдактара часопіса “Маладняк”. Адначасова вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце […]

Бардоўскі Аляксандр

Бардоўскі Аляксандр Міхайлавіч (нар. 3.5.1946, в. Бялынкавічы, Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл.). Паэт. Сябра СБП. Працаваў загадчыкам Арцюхоўскай сельскай бібліятэкі. Скончыў Джамбулскі тэхналагічны інстытут (1971). Працаваў на Навабеліцкім камбінаце хлебапрадуктаў, на нафтапровадзе “Дружба”, галоўным інжынерам нафтаправода “Дружба”. Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, заслужаны рацыяналізатар Рэспублікі Беларуь, ганаровы нафтавік канцэрна “Белнафтахім”. Пісаць вершы […]

Баркоўскі Сцяпан

Баркоўскі Сцяпан Андрэевіч (10.4.1905, Слуцк, цяпер Мінская вобл. — 11.6.1966, Мінск). Літаратуразнаўца. Падлеткам браў удзел у Слуцкім паўстанні 1920 г. Скончыў педагагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1926), аспірантуру (1931). Працаваў у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук БССР. У 1936 г. арыштаваны. Атрымаў 10 гадоў зняволення. У 1936—1946 гг. — у лагерах […]

Бароўскі Анатоль

Бароўскі Анатоль Мікалаевіч (нар. 12.5.1942, в. Крушнікі, Мазырскі р-н Гомельскай вобл.). Празаік. Уваходзіў у сябры СБП, Раду, рэгіянальныя кіраўнікі арганізацыі. Скончыў Мазырскі педагагічны інстытут (1967). Працаваў у мазырскай раённай газеце “Камуніст Палесся”, адказным сакратаром гарадскога таварыства “Веды”, інструктарам гаркома партыі, намеснікам дырэктара геалагічнай вучэльні ў Мазыры. З 1975 г. уласны […]

Барскі Алесь

Барскі Алесь (сапр. Аляксандр Баршчэўскі, 2.11.1930, в. Бандары, Беластоцкае ваяв. Польшчы — 28.3.2022, Варшава, Польшча). Паэт, літаратуразнаўца. Скончыў аддзяленне рускай філалогіі філалагічнага факультэта Лодзінскага ўніверсітэта (1955). З 1956 г. працаваў на кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта, з 1975 г. загадчык гэтай кафедры. У 1959—1980 гг. старшыня праўлення Беларускага літаратурнага аб’яднання […]