Бардоўскі Аляксандр

Бардоўскі Аляксандр Міхайлавіч (нар. 3.5.1946, в. Бялынкавічы, Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл.). Паэт. Сябра СБП.

Працаваў загадчыкам Арцюхоўскай сельскай бібліятэкі. Скончыў Джамбулскі тэхналагічны інстытут (1971). Працаваў на Навабеліцкім камбінаце хлебапрадуктаў, на нафтапровадзе “Дружба”, галоўным інжынерам нафтаправода “Дружба”. Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, заслужаны рацыяналізатар Рэспублікі Беларуь, ганаровы нафтавік канцэрна “Белнафтахім”. Пісаць вершы і друкавацца пачаў са школьных гадоў, першыя спробы пяра ў раёнай газеце “Сцяг камунізма”. Друкаваўся на старонках абласнога і рэспубліканскага друку. Аўтар паэтычных зборнікаў “На крыжы тваіх рук” (Мінск, 2006), “Выспы часу” (Мінск, 2013), “Пералётныя птушкі” (Мінск, 2015), “Фарбы памяці” (Мінск, 2018).