Б

Багдановіч Янка

Багдановіч Янка Антонавіч (17.11.1906, в. Гірбінята, цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. — 13.7.1990, Вільнюс, Літва). Празаік, паэт, выдавец, мемуарыст. Пасля смерці бацькоў у 1918 г. жыў і выхоўваўся ў Барунскім і Віленскім дзіцячых прытулках, арганізаваных у часе Першай сусветнай вайны беларускай інтэлігенцыяй. Скончыў Віленскую беларускую гімназію (1927). Да 1941 г. […]

Багдзевіч Інеса

Багдзевіч (Сваток) Інеса Віктараўна (нар. 1971, Астравец, Гродзенская вобл). Пісьменніца. Уваходзіла ў СБП. Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Працуе настаўніцай замежных моў. Аўтарка кніг “Куфэрак бабці Ганці”(Мінск, 2005), “На кухні ў Рэгіны Магдалены” (Мінск, 2009), “Фенікс” (Мінск, 2014), “Кірмаш на клумбе” (Мінск, 2017).

Багрым Паўлюк

Багрым Паўлюк (2(14).11.1812, в. Крошын, цяпер Бараранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. —- 1891?, в. Крошын, цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл.). Паэт. Нарадзіўся ў сям’і каваля. Вучыўся ў пачатковай парафіяльнай школе, фундатарам якой быў ксёндз Войцех Мангушэўскі. Пазнаёміўся з вольнадумнай паэзіяй і пачаў сам пісаць. У сувязі з сялянскімі хваляваннямі 1828 г. […]

Багун Міхась

Багун Міхась Фёдаравіч (сапр. Блошкін, 8.11.1908, Мінск — 17.2.1938). Паэт. У 1928 г. скончыў курсы пры Менскім беларускім педагагічным тэхнікуме. У 1929—1930 гг. настаўнічаў у вёсцы Рожна Лепельскага раёна. З 1931 г. працаваў у рэдакцыі газеты “Чырвоная Полаччына”, а ў 1932—1936 гг. — у Дзяржаўным выдавецтве БССР і ў рэдакцыі […]

Багушэвіч Францішак

Багушэвіч Францішак (9(21).3.1840, ф. Свіраны, цяпер в. Свіроніс, Вільнюскі раён Літвы — 15(28).4.1900, в. Кушляны, цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобл.). Паэт. Паходзіў з сям’і дробнага шляхціча. Скончыў Віленскую гімназію (1861). Паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта, але быў неўзабаве выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях і вярнуўся на радзіму, працаваў […]

Багушэвіч Юрый

Багушэвіч Юрый (22.4(5.5.).1917, Ворша, цяпер Віцебская вобл. — 18.3.1983, Мінск). Празаік, драматург. Сябра СП з 1954 г. Скончыў факультэт мовы і літаратуры Мінскага педагагічнага інстытута (1941). Адначасова працаваў у газеце “Сталинская молодежь”. У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў дзеючай арміі на Калінінскім і Беларускім франтах, з 1943 г. — […]

Бадзей Марыя

Бадзей Марыя (нар. 1997, Ваўкавыск, Гродзенская вобл.). Пісьменніца. Скончыла Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, славянскае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. Выкладае беларускую літаратуру. Галоўная рэдактарка сайта wir.by. Скончыла школу маладога пісьменніка Саюза беларускіх пісьменнікаў. Піша вершы і прозу, перакладае з польскай і французскай. Лаўрэатка прэміі “Залаты апостраф” у намінацыі “Дэбют” (2019)

Бажко Алесь

Бажко Алесь Цімафеевіч (22.10.1918, в. Даўгінава, цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 17.4.2013, Мінск). Празаік. Сябра СП з 1957 г. Вучыўся ў музычным інстытуце імя С.Манюшкі ў Наваградку (1936—1938), у Варшаўскай кансерваторыі (1938—1939). У 1940 г. працаваў дырэктарам мірскага РДК. У гэтым жа годзе прызваны ў Савецкую Армію. Пасля ранення […]

Базылёва Вольга

Базылёва Вольга Уладзіміраўна (17.1.1982, Мінск). Паэтка. Уваходзіла ў сябры СБП. Скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Аўтарка зборніка вершаў “Крылы ў шафе” (Мінск, 2002).

Базыленка Ганна

Базыленка (Арахоўская) Ганна Мартынаўна (4.4.1908, в. Арахі, цяпер г.п. Арэхаўск, Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — 19.1.1980, Мінск). Паэтка, мовазнаўца. Закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1931). У 1933—1938 гг. працавала ў Інстытуце літаратуры і мастацтва Беларускай акадэміі навук, у 1944—1970 гг. — у БДУ, у тым ліку ў 1949—1955 гг. намеснікам дэкана […]