Баранкевіч Іван

Баранкевіч Іван Міхайлавіч (1888, в. Трасцівец, цяпер Быхаўскі р-н Магілёўскай вобл. — 27.6.1942, Караганда, Казахстан). Празаік, перакладчык.

Удзельнік рэвалюцыі 1905—1907 гг. За правядзенне прапагандысцкай працы сярод сялянаў Быхаўскага павета затрымліваўся паліцыяй. З 1914 г. працаваў у часопісе “Вестник Могилевского земства”, у 1918—1919 гг. супрацоўнічаў з газетай “Чырвоны шлях”, быў рэдактарам часопіса “Белорусская криница”. У 1923—1925 гг. — вядучы аўтар газеты “Соха и молот” (з 1924 г. — “Магілёўскі селянін”). У 1927—1929 гг. выступаў як празаік ўліненградскім часопісе “Резец”. Арыштоўваўся ў 1924, 1931, 1939 гг. Рэабілітаваны ў 1982 г.

Памёр у ГУЛАГу, Караганда, Казахстан. Месца пахавання невядомае.

Друкаваўся з 1913 г. на старонках розных перыёдыкаў. Асобнай кнігай выйшла апавяданне “Старый Нил” (Москва, 1920). Перакладаў на рускую мову творы Я. Коласа і інш.