Байкоў Мікола (Мікалай) Якаўлевіч (10(22).2.1889, Бежацк, цяпер Цвярская вобл. Расіі — 23.6.1945, Мінск). Літаратуразнаўца, лінгвіст. Скончыў Бежацкае духоўнае вучылішча (1903), Маскоўскую духоўную акадэмію (1913). Кандыдат багаслоўя (1913). Выкладаў філасофскія і педагагічныя дысцыпліны ў Мінскай духоўнай семінарыі, гімназіі і прыватных навучальных установах. З 1918 г. чытаў лекцыі ў Мінскім настаўніцкім інстытуце […]
Б
Бакшанская Наста
Бакшанская Наста (нар. 5.9.1971). Перакладчыца. Уваходзіла ў сябры Беларускага ПЭН-Цэнтра. Перакладае з англійскай творы Артура Конан-Дойла, Уільяма Голдмана і інш.
Балахонаў Сяргей
Балахонаў Сяргей Аляксандравіч (нар. 24.4.1977, в. Сьвяцілавічы, Веткаўскі р-н Гомельскай вобл.). Пісьменнік. Скончыў гістарычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1999). З 2001 г. працаваў настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ў Гомелі. Пачаў публікавацца ў 1998 г. у самвыдаце “Сімболь” (Мінск), газетах “Наша слова”, “Наша ніва”. Аўтар кніг прозы “Імя грушы” (Мінск, 2005), […]
Бандарына Зінаіда
Бандарына Зінаіда Аляксандраўна (10.11.1909, Гродна — 16.4.1959, Мінск). Паэтка. Сябра СП з 1957 г. Скончыла Менскі беларускі педагагічны тэхнікум (1927), літаратурна-сцэнарны факультэт Інстытута кінематаграфіі ў Маскве (1933), аспірантуру пры Дзяржаўнай акадэміі мастацтвазнаўства ў Ленінградзе (1937). У 1927—1928 гг. настаўнічала ў беларускай школе для перасяленцаў у сібірскім пасёлку Медзякова, у 1928—1929 […]
Баравік Марыя
Баравік Марыя Якаўлеўна (нар. 22.2.1946, в. Прэабражэнка, Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл.). Паэтка, драматург. Сябра СБП з 1992 г. Скончыла аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1978). Працавала ў Падсвільскім Доме культуры, у рэдакцыі глыбоцкай раённай газеты “Шлях перамогі”, кіраўніком гуртка “Юны экскурсавод” Падсвільскага цэнтра дзіцяча-юнацкага турызму і экскурсій. З 1965 г. […]
Баравікова Раіса
Баравікова Раіса Андрэеўна (нар. 11.5.1947, в. Пешкі, Бярозаўскі р-н Брэсцкай вобл.). Пісьменніца, перакладчыца. Сябра СБП. Працавала літсупрацоўнікам у Быхаўскай раённай газеце “Маяк Прыдняпроўя”. Скончыла аддзяленне мастацкага перакладу Літаратурнага інстытута ў Маскве (1971). У 1971—1972 гг. працавала рэдактарам кінастудыі “Беларусьфільм”. У 1972—1977 гг. карэспандэнт газеты “Літаратура і мастацтва”, у 1983—1988 гг. […]
Барадзейка Людміла
Барадзейка Людміла Леанідаўна (псеўд. Сташка Грыніч, нар. 28.8.1963, в. Юркаўшчына, цяпер Лепельскі р-н Віцебскай вобл.). Пісьменніца. Сябра СБП. Скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала ў рэдакцыях газет “Лепельскі край”, “Народнае слова”, спецыяльным карэспандэнтам у абласной газеце “Віцебскія весці”, журналістам ў раённай газеце “Ленінскі сцяг”, на лепельскім тэлебачанні. Сябра Беларускага […]
Барадзёнак Тамара
Барадзёнак Тамара Дзмітрыеўна (нар. 4.5.1959, в. Матырына, Ушацкі р-н Віцебскай вобл.). Паэтка. Сябра СБП з 2005 г. Скончыла фельчарскае аддзяленне Полацкага медыцыйнскага вучылішча (1978). Працуе старэйшай медыцынскай сястрой у дзіцячым садку-яслях № 1 г.п. Ушачы. Піша паэзію, прозу, казкі для дзяцей і інш. На яе вершы ствараюцца песні. Друкавалася на […]
Барадулін Рыгор
Барадулін Рыгор Іванавіч (24.2.1935, хут. Верасоўка, Ушацкі р-н Віцебскай вобл. — 2.3.2014, Мінск). Паэт, перакладчык. Сябра СБП. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1959). Працаваў рэдактарам ў газеце “Советская Белоруссия”, часопісах “Бярозка” і “Полымя”. З 1969 г. — у выдавецтве “Беларусь”, з 1972 г. — у выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Быў адным са […]
Барадушкін Андрэй
Барадушкін Андрэй Віктаравіч (нар. 12.1.1979). Паэт. Уваходзіў у сябры СБП. Аўтар зборнікаў вершаў “Шаг в небо” (Минск, 2001), “По ту сторону дня” (Минск, 2005).





