Барысік Таццяна Іванаўна (нар. 18.08.1977, Магілёў). Пісьменніца. Уваходзіла ў сябры СБП. Скончыла факультэт дашкольнага выхавання Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова (1999). Працавала ў школах Бабруйскага і Магілёўскага раёнаў, потым у Магілёве. Вершы, фельетоны, нарысы, зацемкі і апавяданні друкаваліся ў часопісах “Першацвет”, “ARCHE”, газетах Наша Ніва”, “Навінкі” ды інш., гучалі […]
Б
Барысовіч Караль
Барысовіч Караль Мечыслававіч (3.1.1887, маёнт. Разальмаў, цяпер Хоцінскі р-н Магілёўскай вобл. — 28.2.1967, Залессе Дольнае, Польшча). Пісьменнік-нашанівец, публіцыст, перакладчык. У 1896 г. быў прывезены да сваячкі ў Пецярбург для навучання. У 1905 г. паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта, аднак праз рэвалюцыйныя падзеі мусіў перапыніць вучобу. У 1906 г. быў […]
Барысюк Таццяна
Барысюк Таццяна Пятроўна (нар. 18.10.1971, Мінск). Паэтка, празаік, літаратуразнаўца. Сябра СБП з 2004 г. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1995), аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (2001), дзе цяпер працуе. Паэтычны і крытычны дэбют адбыўся ў 1993 г. у часопісе “Першацвет”. Аўтарка кнігі вершаў “Аўтапартрэт“ (Мінск, 2002). […]
Барычэўскі Яўген
Барычэўскі Яўген Іванавіч (17.12.1883, Мінск — 12.9.1934, Мінск). Крытык, літаратуразнаўца. Скончыўшы Менскую гімназію, у 1903 г. паступіў у Берлінскі ўніверсітэт, праз год перавёўся на гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Пасля заканчэння вучобы (1910) пакінуты пры ўніверсітэце, выкладаў рускую літаратуру ў сярэдніх навучальных установах Масквы, займаўся навукова-літаратурнай дзейнасцю: у маскоўскіх часопісах і […]
Барэйша Міхась
Барэйша Міхась Уладзіміравіч (4.1.1950, в. Новы Лад, Вернядзвінскі р-н Віцебскай вобл. — 13.8.1990). Паэт, празаік, перакладчык. Сябра СП з 1989 г. Скончыў Наваполацкі нафтавы тэхнікум (1969). Працаваў машыністам, апаратчыкам на Полацкім хімічным камбінаце (цяпер вытворчае аб’яднанне “Палімір”). У 1971—1973 гг. служыў на Балтыйскім флоце. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся на камбінат. Скончыў […]
Бас Ісідар
Бас Ісідар Самуілавіч (22(9).12.1913, Віцебск — пасля 1970-х). Крытык, літаратуразнаўца. Пасля заканчэння сямігодкі працаваў вучнем слесара ў трамвайным упраўленні. У 1929—1932 гг. вучыўся на дзённым аддзяленні Віцебскага педагагічнага рабфака. З 1932 г. літсупрацоўнік абласной газеты “Віцебскі рабочы”. У 1933—1936 гг. студэнт Камуністычнага інстытута журналістыкі ў Мінску. У 1936—1937 гг. служыў […]
Басуматрава Святлана
Басуматрава Святлана Міхайлаўна (22.11.1946, Мазыр, Гомельская вобл. — 29.5.2016, Бабруйск, Магілёўская вобл.). Паэтка. Сябра СП з 1982 г. Дзяцінства прайшло на Магілеўшчыне. У 1958 г. сям’я выехала на цалінныя землі ў пасёлак Паспеліна Алтайскага краю, у 1962 г. пераехала ў Баранавіцкі раён. Пасля заканчэння школы (1964) працавала старшай піянерважатай Вольнаўскай […]
Баторын Фелікс
Баторын Фелікс Барысавіч (сапр. Фелікс Хаймовіч, нар. 5.2.1948, Мінск). Паэт, перакладчык. Сябра СБП. Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1971). Працаваў па размеркаванні ў Барысаве, з 1974 г. — у Мінску. Піша на беларускай мове і ідышы. Аўтар кніг “Раніца” (Мінск, 1981), “Зялёны тралейбус” (Мінск, 1936), “Я дрэва пасадзіў” (Мінск, 1991), […]
Бахарэвіч Альгерд
Бахарэвіч Альгерд (сапр. Бахарэвіч Алег Іванавіч) (нар. 31.01.1975, Мінск). Празаік, паэт, перакладчык. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта (1997). З першага курса ўдзельнічаў у літаратурным аб’яднанні “Крыніцы” пры газеце “Чырвоная змена”, друкаваўся ў часопісе “Першацвет”. Працаваў настаўнікам, журналістам. Быў адным з заснавальнікаў літаратурнага аб’яднання “Бум-Бам-Літ”. У 2007—2013 гг. жыў […]
Бахта Рыгор
Бахта Рыгор (псеўд. Р. Горбах) (? – пасля 1936). Пісьменнік, перакладчык. Паходзіў з Бабруйшчыны. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры на Кіраўшчыне. Быў сябрам Бабруйскай філіі “Маладняка”. З восені 1928 г. сябра Мінскай філіі “Маладняка”. У 1930 г. быў абвінавачаны ў шкодніцкай дзейнасці і звольнены з працы, выключаны з БелАПП. […]