Бараноўскі Міхал

Бараноўскі Міхал Аляксандравіч (нар. 1984). Паэт, літаратуразнаўца, бард.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. Танка. Працуе ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (цяпер філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры), з 2018 г. — яго загадчыкам. Заснавальнік і аўтар песень гурта “Нельга забыць”. Даследчык і папулярызатар творчасці Максіма Багдановіча.

Аўтар зборнікаў паэзіі “Volumen.1” (Мінск, 2016), “Volumen. 2” (Мінск, 2020). Лаўрэат літаратурнай прэміі “Дэбют” імя Багдановіча ў намінацыі “Паэзія” (2017).