Барас Пэтэр (нар. 20.4.1950, Будапешт, Венгрыя). Перакладчык. Сябра СБП з 2018 г.
Вучыўся ў Ленінградскім дзяржаўным універсітэце, атрымаў дыплом матэматыка. З 1975 г. жыве ў Берасці. У розныя часы працаваў праграмістам, загадчыкам аддзела, намеснікам генеральнага дырэктара сумеснага прадпрыемства. Цяпер на пенсіі. Мастацкім перакладам пачаў займацца ў 2009 г., калі пераклаў з арыгіналу раман С. Пясецкага “Каханак Вялікай Мядзведзіцы”. Перакладаў і публікаваў у розных вугорскіх часопісах творы Уладзіміра Някляева. Сябра венгерскага Саюза мастацкіх перакладчыкаў