Бароўскі Анатоль Мікалаевіч (нар. 12.5.1942, в. Крушнікі, Мазырскі р-н Гомельскай вобл.). Празаік. Уваходзіў у сябры СБП, Раду, рэгіянальныя кіраўнікі арганізацыі.
Скончыў Мазырскі педагагічны інстытут (1967). Працаваў у мазырскай раённай газеце “Камуніст Палесся”, адказным сакратаром гарадскога таварыства “Веды”, інструктарам гаркома партыі, намеснікам дырэктара геалагічнай вучэльні ў Мазыры. З 1975 г. уласны карэспандэнт газеты “Чырвоная змена” па Гомельскай і Брэсцкай абласцях. Сябра СП СССР з 1990 г. Больш за дваццаць гадоў займаў пасаду старшыні Гомельскага аддзялення ТБМ імя Францішка Скарыны, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” (2011 – 2021).
Друкавацца пачаў з 1961 г., змясціўшы першыя вершы ў петрыкаўскай раённай газеце. Аўтар кніг “Надзейная змена” (Мінск, 1980), “Мікалай Мікітавіч Пушкар” (Мінск, 1985, Гомель, 2020) “Каліна пад акном” (Мінск, 1987) “Цветут над Припятью сады” (з Ю. Герасіменкам, Минск, 1987), “Азярніся ў каханні” (Мінск, 1994), “Чорны бусел — белы цень” (Мінск, 1997), “Пякельны рай” (Мінск, 2002), “З бліскавіцай заручуся” (Мінск, 2007), “Искушение” (Минск, 2007), “Мы — Юницкие: ХІХ—ХХ—ХХІ вв.: документальный роман” (Гомель, 2010, 2014, 2015), “Воляй абраны. Дамова на спакусу” (Гомель, 2012), “Воляй абраны” (Мінск, 2015), “Паўстанец духу — Рыгор Клімовіч” (Гомель, 2018), “Кузня: подступы да рамана” (Мінск, 2018), “К небесам через тернии” (Гомель, 2018), “Пацалунак Юніты” (Мінск, 2021). Лаўрэат прэміі “Воін святла” імя Міхася Жызнеўскага (2016).