Барсток Марына (Марыя) (15.4.1916, в. Наркавічы, цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл. — чэрвень 1994, Мінск). Літаратуразнаўца. Скончыла Полацкі педагагічны тэхнікум (1935). Два гады настаўнічала ў мястэчку Ветрына на Віцебшчыне. Вучылася завочна ў Магілеўскім педагагічным інстытуце, з 1937 г. студэнтка Менскага педагагічнага інстытута. У 1939 г. была накіравана працаваць загадчыкам аддзела […]
Б
Барташ Георгій
Барташ Георгій Львовіч (нар. 1967, Шчучын, Гродзенская вобл.). Пісьменнік, перакладчык. Скончыў гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Працуе настаўнікам. Жыве ў Мінску. Аўтар кнігі вершаў і перакладаў “Ботиночки” (Минск, 2015), кнігі прозы “Сарабанда” (Минск, 2017), аўтар-укладальнік “Анталогіі сучаснага беларускага верлібра” (Мінск, 2019).
Бартосік Зміцер
Бартосік Зміцер (нар. 1969, г. Рыбінск, Расія). Бард, пісьменнік. Сябра СБП. Нарадзіўся ў тэатральнай сям’і. У 1978 г. пераехаў з бацькамі ў Гомель. У 13 гадоў навучыўся граць на гітары. Вучыўся ў Ніжагародскай тэатральнай вучэльні, але быў з яе выключаны. Працаваў шліфоўшчыкам на Гомельскім заводзе станочных вузлоў. Служыў у Волагдзе. […]
Баршчэўскі Лявон
Баршчэўскі Лявон (Леанід) Пятровіч (нар. 4.3.1958, Полацк, Віцебская вобл.) Перакладчык-паліглот, выкладчык, грамадскі дзеяч. Сябра СП з 1989 г. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут замежных моў па спецыяльнасці нямецкая і ангельская мовы (1980). Працаваў выкладчыкам нямецкай і ангельскай моў у роднай школе. З 1981 г. — выкладчык кафедры замежных моў Наваполацкага політэхнічнага […]
Баршчэўскі Ян
Баршчэўскі Ян (1796, в. Мурагі, цяпер Расонскі р-н Віцебскай вобл. — 12.3.1851, Чуднаў, Украіна), празаік, паэт. Скончыў Полацкі езуіцкі калегіюм (каля 1816), працаваў настаўнікам і гувернёрам, падарожнічаў па Беларусі, збіраў фальклор. У сярэдзіне 1920-х гг. прыехаў у Санкт-Пецярбург, дзе выкладаў грэчаскую і лацінскую мову ў некалькіх установах і сам вывучаў […]
Барыс Сымон
Барыс Сымон Вікенцьевіч (нар. 20.5.1937, в. Касічы, Вілейскі р-н Мінскай вобл.). Педагог, журналіст, фалькларыст, этнограф, гісторык. Сябра СБП. Закончыў гістарычна-філалагічны факультэт Наўгародскага педагагічнага інстытута (1965), аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН. Выкладаў гісторыю ў Сергаўскай школе Наўгародскага і Браўкоўскай школе Мінскага раёнаў, рускі фальклор і старажытнарускую літаратуру ў […]
Барысавец Сяргей
Барысавец Сяргей Анатольевіч (нар. 1963, Слуцк, Мінская вобл.). Пісьменнік. Сябра СБП. Вучыўся ў навучальных установах сістэмы МУС, служыў на кіруючых пасадах у розных падраздзяленнях сілавых міністэрстваў. Кіраваў распрацоўкай нарматыўных прававых актаў і дзяржаўных стандартаў у галіне папераджэння надзвычайных сітуацый, пажарнай бяспекі, даследаваннямі работы абсталявання ў аварыйных рэжымах. Падпалкоўнік запаса, мае […]
Барысевіч Юрась
Барысевіч Юрась Мікалаевіч (нар. 1966, Мінск). Эсэіст, мастак, перакладчык. Сябра СБП. Пасля службы ў войску вывучаў рамана-германскую філалогію ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце і выяўленчае мастацтва ў аспірантуры пры Нацыянальнай акадэміі навук. Працаваў перакладчыкам, журналістам, рэдактарам у НВА “Інтэграл”, газеце “Культура”, Мінскім інстытуце кіравання, часопісах “Мастацтва” і The Green Cross […]
Барысенка Васіль
Барысенка Васіль Васільевіч (25.4.1904, Барысаў, цяпер Мінская вобл. — 26.7.1984, Мінск). Крытык, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1937 г. Працоўны шлях пачаў чорнарабочым на чыгунцы. Скончыў Барысаўскі педагагічны тэхнікум (1924). Два гады працаваў настаўнікам у пачатковай школе. Скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1929), аспірантуру пры Беларускай акадэміі навук (1932). У […]
Барысенка Уладзімір
Барысенка Уладзімір Уладзіміравіч (нар. 5.1.1949, в. Якаўлевічы, Аршанскі р-н Віцебскай вобл.). Журналіст, празаік, паэт. Сябра СБП. Па заканчэнні школы працаваў электраманцёрам на Аршанскім ільнокамбінаце. У 1966—1970 гг. служыў у войску ў Прыбалтыцы і Беларусі. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1975), Мінскую Вышэйшую партыйную школу (1991). У 1973 г. быў […]