Author: admin

Вальфсон Сямён

Вальфсон Сямён Якаўлевіч (8.6.1894, Бабруйск — 1941, Мінск). Празаік, філосаф.  Нарадзіўся ў сям’і аптэкара. Са студзеня 1905 г. вучыўся ў Бабруйскай гімназіі, якую скончыў у 1913 г. Да Першай сусветнай вайны вучыўся ў Гайдэльбергскім універсітэце, з пачаткам вайны вярнуўся ў Расію. У 1915 г. паступаў у Псіханеўралагічны інстытут у Петраградзе, […]

Вальчэўскі Іван

Вальчэўскі Іван Аляксандравіч (нар. 1945). Пісьменнік. Уваходзіў у сябры СБП. Аўтар зборніка сатырычных вершаў, гумарэсак, песень, прыпевак, загадак “Вугал зроку” (Мінск, 2000).

Вальтар Віктар

Вальтар Віктар Бенядзіктавіч (псеўд. Янка Палын, 28.7.1902, Дзвінск, цяпер Даўгаўпілс, Латвія — 14.4.1931, Даўгаўпілс, Латвія). Празаік.  Нарадзіўся ў сям’і краўца. У часы 1-й сусветнай вайны разам з сям’ёй быў бежанцам. Вучыўся ў Харкаўскім рэальным вучылішчы, па вяртанні на радзіму ў 1921 годзе — у Даўгаўпілскай урадавай рускай гімназіі. У жніўні […]

Валкадаеў Пётр

Валкадаеў Пётр Іванавіч (22.11.1911 в. Кажамякі, Самарская губерня, Расія — 4.11.1973, Мінск). Паэт. Сябра СП з 1949 г. У 1929 г. стаў працаваць трактарыстам у калгасе. Скончыў літаратурны факультэт Куйбышаўскага педагагічнага інстытута (1936), два гады працаваў дырэктарам сярэдняй школы ў Кінель-Чаркасах. У 1939 г. прызваны ў Савецкую Армію. Служыў у […]

Валкавыцкі Георгі

Валкавыцкі Георгі (13.3.1923, в. Белавежа, Бельскі пав. Беластоцкага ваяв., Польшча — 7.4.2013, Беласток, Падляскае ваяв. Польшча). Паэт і празаік. Па заканчэнні сямігодкі і рамеснай школы працаваў лесніком, рабочым, слесарам. Закончыў Літаратурны інстытут у Маскве (1954). Заснавальнік і ў 1956—1987 гг. рэдактар газеты “Ніва” (Беласток). Быў сябрам Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа”. […]

Валахановіч Анатоль

Валахановіч Анатоль Іосіфавіч (17.4.1939, Мінск — 23.11.2016). Празаік, журналіст, краязнавец.  Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя А.М.Горкага (1961). У 1961-1962 гг. быў настаўнікам гісторыі ў вёсцы Баравое (Дзяржынскі р-н), з 1962 г. адначасова і дырэктар школы ў вёсцы Паланевічы (Дзяржынскі р-н), з 1964 г. дырэктар шторы ў вёсцы Ракашычы […]

Валасюк Лявон

Валасюк Лявон Фёдаравіч (нар. 13.12.1955, в. Песцянькі, Кобрынскі р-н Брэсцкай вобл.). Паэт, празаік, мастак. Уваходзіў у сябры СБП. Скончыў архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута (1981). Працаваў на розных пасадах у абласным навукова-метадычным цэнтры культасветработы і народнай творчасці, мастаком-дызайнерам на розных прадпрыемствах. Працуе ў галіне станковага жывапісу і графікі, дызайна інтэр’ераў […]

Валасевіч Эдуард

Валасевіч Эдуард Станіслававіч (12.3.1918, Магілёў — 2.9.1997, Мінск). Паэт, драматург, перакладчык. Сябра СП з 1950 г.  Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Спачатку вучыўся ў чыгуначнай сямігодцы. У 1935—1936 гадах працаваў грузчыкам на чыгунцы. Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (1941). З 1941 г. у Чырвонай Арміі. Быў цяжка паранены ў 1943 г. З […]

Вакулоўская Лідзія

Вакулоўская Лідзія Аляксандраўна (20.2.1926, Сноўск, Чарнігаўская вобласць, Украіна — 28.8.1991, Шчорс (былы Сноўск), Чарнігаўская вобласць, Украіна). Празаік, сцэнарыст.  У 1945 г. скончыла сярэднюю школу, паступіла ў Кіеўскую школу кінаакцёраў, пасля закрыцця школы ў 1948 г. перавялася на рускае аддзяленне акцёрскага факультэта Кіеўскага тэатральнага інстытута. Па заканчэнні атрымала накіраванне ў Адэскі […]