Валюк Анатоль

Валюк Анатоль (1.1.1961, в. Вішняўка, Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл. — 10.7.2022, Свіслач, Гродзенская вобл.). Паэт. Уваходзіў у сябры СБП з 2010 г.

Закончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў на Ваўкавыскім заводзе ліцейнага абсталявання, у МПМК-66, настаўнічаў на Зэльвеншчыне і Свіслаччыне, быў журналістам Свіслацкай раённай газеты. Выбіраўся дэпутатам райсавету.

Друкаваўся ў рэспубліканскіх выданнях. Аўтар паэтычнага зборніка “Музыка вятроў” (Свіслач, 2008).