Васючэнка Пятро Васільевіч (15.2.1959 – 25.8.2019). Празаік, драматург, літаратуразнаўца. Быў сябрам СБП. Закончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1981), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1984). Кандыдат філалагічных навук (1983). У 1984—1997 гг. працаваў малодшым, потым старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце літаратуры НАНБ. У 1997 г. быў […]
Author: admin
Васюкова Галіна
Васюкова Галіна Георгіеўна (21.3.1927, Барысаў, Мінская вобл. — 29.12.2004, Мінск). Празаік. Сябра СП з 1964 г. У 1944 г. была вывезена ў Германію, працавала там на фабрыцы ў мястэчку Альбендорф. У сакавіку 1945 г. уцякла ў Чэхаславакію, дзе каля горада Ўпіцэ ўступіла ў атрад Супраціўлення. У 1949—1951 гг. Вучылася ў […]
Васько Уладзімір
Васько Уладзімір Гаўрылавіч (нар. 2.1.1937, в. Ліпічанка, Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл.). Паэт, празаік, журналіст. Уваходзіў у сябры СБП з 2007 г. Закончыў Гродзенскі педагагічны інстытут. Настаўнічаў, працаваў дырэктарам сярэдняй школы ў Дзятлаўскім раёне, у Шчучынскай (1959—1960), Дзятлаўскай (1967—1972) і Лідскай (1972—2000) раённых газетах. З 1972 г. пасяліўся ў Лідзе. Узначальваў […]
Васілёнак Яўген
Васілёнак Яўген Пятровіч (26.12.1917, Орша, Віцебская вобл. — 23.9.1973, Мінск). Празаік, паэт, перакладчык. Сябра СП з 1953 г. У 1934—1935 гг. вучыўся ў Магілеўскім педагагічным інстытуце на літаратурным факультэце. Працаваў у Шклоўскай раённай газеце “Прамень камунізму”, у рэдакцыях раённых і гарадскіх газет Барысава, Багушэўска, Оршы. У 1939 г. накіраваны на […]
Васілёнак Сяргей
Васілёнак Сяргей Іванавіч (23.9.1902, в. Запруддзе, Сенненскі р-н Віцебскай вобл. — 15.4.1982, Масква). Літаратуразнаўца, гісторык літаратуры і фалькларыст. Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1929). Уваходзіў у БелАПП. Працаваў у Віцебскім (1932—1934) і Магілёўскім педінстытутах. У 1940 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю, з 1941 г. — дацэнт. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1946—1960 […]
Васілёк Міхась
Васілёк (Касцевіч) Міхась Восіпавіч (псеўд. Язэп Гром, 14.11.1905 в. Баброўня, цяпер Гродзенскі р-н Гродзенскай вобл. — 3.9.1960, Гродна). Паэт. Сябра СП з 1945 г. Нарадзіўся ў сям’і лесніка, пляменнік Макара Касцевіча (Краўцова). Сярэднюю адукацыю атрымаў у 1921 г. у расійскім Казлове (Мічурынску), дзе разам з бацькамі быў у бежанстве. У […]
Васілеўскі Пятро
Васілеўскі Пятро Савельевіч (15.5.1922, в. Сямёнаўка, Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. — 24.2.2002, Мінск). Празаік, драматург, сцэнарыст. Сябра СП з 1954 г. Пасля заканчэння Журавіцкай дзесяцігодкі (1940) быў прызваны ў Савецкую Армію. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны браў удзел у баях на Карэльскім фронце. З 1942 г. карэспандэнт армейскай газеты “Сталинский […]
Васілеўскі Іосіф
Васілеўскі Іосіф Іосіфавіч (8.12.1911, г. Данецк, цяпер Украіна — 20.4.1994). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1957 г. Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Закончыў аршанскія педагагічныя курсы (1930), тэатральна-драматычныя курсы ў Мінску (1932). Працаваў акцёрам Віцебскага тэатра драмы, супрацоўнікам газеты “Ленінскі прызыў” у Оршы, акцёрам-байцом тэатра Беларускай ваеннай акругі, акцёрам тэатраў у […]
Васілеўскі Даніла
Васілеўскі Даніла Мінавіч (17.12.1889, в. Новае Сяло, цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. — 28.12.1963, Феадосія, Крым, Украіна). Краязнаўца, літаратуразнаўца. Пасля заканчэння школы працягваў вучобу ў Полацкай настаўніцкай семінарыі, дзе ўпершыню пазнаёміўся з беларускай літаратурай і нацыянальна-культурным рухам. Там увайшоў у гурток “Вястун ведаў”, што знаходзіўся пад уплывам народніцкіх і сацыял-дэмакратычных […]
Васілеўская Галіна
Васілеўская Галіна Ануфрыеўна (15.1.1927, г. Клічаў, Магілёўская вобл. — 6.10.2017, Мінск). Празаік. Сябра СП з 1970 г. З 1932 г. жыла ў Мінску. У 1945 г. здала экстэрнам экзамены за дзесяцігодку. Закончыла аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1950). Працавала радыёжурналістам, літсупрацоўнікам часопіса “Сельская гаспадарка Беларусі”. У 1959—1977 гг. рэдактар аддзела […]





