Варановіч Адольф Усцінавіч (15.6.1940, в. Мікольцы, Мядзельскі р-н, Мінская вобл. — 2001, в. Мікольцы, Мядзельскі р-н, Мінская вобл.). Празаік. Сябра СП з 1979 г.
Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1960). Працаваў у мастацкай майстэрні Аршанскага льнокамбіната мастаком па тканінах, а таксама ў дзіцячай мастацкай школе выкладчыкам. З 1989 г. быў сябрам сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі Дзяржаўнага камітэта БССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні.
Пахаваны ў в. Мікольцы (Мядзельшчына).
Першыя апавяданні апублікаваў у 1970 г. (штотыднёвік “Літаратура і мастацтва”). Выдаў кнігі аповесцей і апавяданняў “Высокі падмурак” (Мінск, 1978), “Агні хат” (Мінск, 1986), “Жывая душа” (Мінск, 1993).