Варонік Святлана Аркадзьеўна (нар. 12.06.1969, в. Кастровічы, Слонімскі р-н Гродзенскай вобл.). Пісьменніца. Уваходзіла ў сябры СБП.
Закончыла філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А.С. Пушкіна, аспірантуру. Працуе выкладчыкам у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце. Узначальвае Адукацыйна-асветны цэнтр імя У. Калесніка.
Аўтар шматлікіх навуковых прац, артыкулаў у перыядычным друку Піша апавяданні, вершы, перакладае з украінскай і польскай моў. Аўтарка зборнікаў “Маміна дрэва” (Мінск, 2015), “Пацеркі даверу” (Мінск, 2019)