Васюкова Галіна Георгіеўна (21.3.1927, Барысаў, Мінская вобл. — 29.12.2004, Мінск). Празаік. Сябра СП з 1964 г.
У 1944 г. была вывезена ў Германію, працавала там на фабрыцы ў мястэчку Альбендорф. У сакавіку 1945 г. уцякла ў Чэхаславакію, дзе каля горада Ўпіцэ ўступіла ў атрад Супраціўлення. У 1949—1951 гг. Вучылася ў Брэсцкай музычнай вучэльні, у 1967 г. закончыла Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Жыла ў Мінску. Сябра СП СССР з 1964 г.
Выступала ў друку з 1956 г. Пісала на рускай мове. Аўтар зборнікаў апавяданняў і аповесцей для дзяцей “Про Наташу” (Минск, 1957), “Старший брат” (Минск, 1959), “Андрюшины знакомые” (Минск, 1964), “Разные истории” (Минск, 1966), “Куклоград” (Калининград, 1970), “С Маринкой не играю” (Калининград, 1971), аповесцей “Ветер с полей” (1961, часопіс “Неман”),“Золотые росы” (Минск, 1962, 1977), “Тревожные дни” (Минск, 1983).