Васько Уладзімір Гаўрылавіч (нар. 2.1.1937, в. Ліпічанка, Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл.). Паэт, празаік, журналіст. Уваходзіў у сябры СБП з 2007 г.
Закончыў Гродзенскі педагагічны інстытут. Настаўнічаў, працаваў дырэктарам сярэдняй школы ў Дзятлаўскім раёне, у Шчучынскай (1959—1960), Дзятлаўскай (1967—1972) і Лідскай (1972—2000) раённых газетах. З 1972 г. пасяліўся ў Лідзе. Узначальваў літаратурнае аб’яднанне “Суквецце” пры рэдакцыі “Лідскай газеты”.
Піша вершы і прозу. Друкаваўся ў рэспубліканскіх газетах і часопісах. Аўтар зборнікаў вершаў “Прасветленасць” (Мінск, 1981), “На схілах берагоў” (Ліда, 1997), “Кругаварот жыцця” (Ліда, 2011), прозы “Лясная рапсодыя” (Ліда, 2013), “Зігзагі лёсу” (Ліда, 2017), “Энергія душы” (Ліда, 2018), а таксама зборнікаў вершаў, баек і апавяданняў “На перавалах часу” (Ліда, 2021), “Неабдымнае” (2023).