Author: admin

knihauka.by: з’явілася новая інтэрнэт-кнігарня

Пакуль новая пляцоўка па продажы беларускіх кніг працуе ў тэставым рэжыме. «Будуць працаваць зніжкі з промакодамі, падключана праграма лаяльнасці для сталых кліентаў. Тут даступная дастаўка ў Вялікабрытанію, Францыю і Іспанію — тое, чаго бракавала ў маркетплэйсе Allegro. Падключаны самыя папулярныя сістэмы аплаты і кур’ерскія службы, — паведамляе выдавецтва «Янушкевіч». — З цягам часу гэтая пляцоўка стане асноўнай — менавіта тут будзе адкрывацца […]

Фестываль PRADMOVA пройдзе ў 4 гарадах

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA абвясціў прыём заявак на правядзенне імпрэзаў. Мерапрыемствы сёлетняга фэсту пройдуць у верасні і кастрычніку ў Батумі, Варшаве Вільнюсе, Беластоку, а таксама анлайн.

БДАМЛМ запрашае на Архіўныя чытанні

Арганізацыйны камітэт па правядзенні навуковых канферэнцый Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва запрашае на ХХІ Архіўныя чытанні “Юбіляры 2023 года: лёсы і спадчына праз прызму архіўных і музейных матэрыялаў”.

Вераніцын Канстанцін

Вераніцын Канстанцін Васілевіч (13.6.1834, Астраўляны Віцебскага пав. Віцебскай губ., цяпер Гарадоцкі р-н — 26.8.1903, Лясны ўчастак, прыгарад Пецярбурга). Паэт, аўтар паэмы “Тарас на Парнасе”.  Паходзіў з прыгонных сялян памешчыкаў Бондыравых, прозвішча яго было Васільеў (або Васілёў), атрымаўшы вольную ў 1851 г. прыпісаўся да гарадоцкіх мяшчан і ўзяў прозвішча Вераніцын. Вучыўся […]

Верамейчык Уладзімір

Верамейчык Уладзімір Міхайлавіч (1.11.1937, в. Петрыцкае, Брагінскі р-н Гомельскай вобл. — 26.12.1999, в. Ведрыч, Рэчыцкі р-н Гомельскай вобл.). Паэт, нарысіст. Сябра СП з 1976 г.  Закончыў Рэчыцкую педагагічную навучальню (1955). Год працаваў старшым піянерважатым Міхалкаўскай сярэдняй школы Мазырскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1956—1959). Пасля дэмабілізацыі паступіў на філалагічны факультэт […]

Верабей Анатоль

Верабей Анатоль Леанідавіч (нар. 10.8.1950, в. Вайнілавічы, Мастоўскі р-н Гродзенскай вобл.). Літаратуразнаўца. Сябра СП з 1988 г. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1972). У 1972—1974 гг. працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР. Пасля заканчэння аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1974), у […]

Велет Цемрык

Цемрык Велет (сапр. Арцём Вілейта, нар. 1988, Мінск). Паэт.Вучыўся ў Менскай гімназі №7. Лаўрэат рэспубліканскіх літаратурных конкурсаў “Дзень зямлі” і імя Франчэска Петраркі. Музыка гурта Drwiwy. Друкаваўся ў часопісах і газетах. Аўтар паэтычных зборнікаў “Мост” (Мінск, 2009), “Злом” (Мінск, 2019).