Дорскі Сямён Львовіч (20.10.1920, Менск — 14.1.1992, Мінск). Перакладчык. Сябра СП з 1980 г. Нарадзіўся ў сям’і служачага. Брат драматурга Іосіфа Дорскага. Завочна Закончыў Маскоўскія курсы замежных моў з дыпломам перакладчыка (1939). Перад Вялікай Айчыннай вайной закончыў тры курсы гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У чэрвені 1941 г. эвакуаваны ў […]
Author: admin
Дорскі Іосіф
Дорскі Іосіф Львовіч (17.12.1911, Мінск — 7.12.1964, Мінск). Драматург. Сябра СП з 1956 г. Нарадзіўся ў сям’і служачага. Брат перакладчыка Сямёна Дорскага. Закончыў 5-ю сярэднюю школу, 1-я Мінскія агульнаадукацыйныя курсы (1929), курсы кінасцэнарыстаў (1931). Працаваў сакратаром рэдакцыі шматтыражнай газеты Мінскага дрэваапрацоўчага завода імя Молатава (1929—1930), на кінафабрыцы “Савецкая Беларусь” у […]
Донаў Павел
Донаў Павел (нар. 1983, Орша, Віцебская вобл.). Перакладчык. Закончыў Беларускі ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі па спецыяльнасці “штучны інтэлект” (2006). Прыкладна ў той жа час зацікавіўся перакладамі. Перакладае з ангельскай і ўкраінскай. Працуе інжынерам-праграмістам. Пераможца конкурсу перакладаў лірыкі гурта Metallica на Еўрарадыё. Перакладаў Говарда Філіпса Лаўкрафта, Герберта Ўэлса, Інід Блайтан, Рыенан […]
Дзяшкевіч Мікола
Дзяшкевіч Мікола Аляксандравіч (11.5.1947, в. Пагор’е, Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 1.8.1971). Крытык, літаратуразнаўца. Закончыў Астахаўскую сярэднюю школу, Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага. Пасля заканчэння інстытута супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. Трагічна загінуў у 1971 г. на р. Нёман, калі ўратоўваў жанчыну з дзяцёнкам. Пахаваны на могілках в. […]
Дзяркач Анатоль
Дзяркач Анатоль (сапр. Зіміёнка Анатоль Рыгоравіч, 18.4.1887, мяст. Турэц, цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 5.9.1937, Мінск). Паэт, сатырык, перакладчык. Сябра СП з 1934 г. Нарадзіўся ў сям’і фельчара. Закончыў народнае вучылішча ў Навагрудку (1904). Служыў пісарам у земскай і гарадской управах у Мінску. Сябра партыі эсэраў. У 1908 г. […]
Дзяргай Сяргей
Дзяргай Сяргей Сцяпанавіч (17.9.1907, Мінск — 25.12.1980, Мінск). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1950 г. Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Закончыў 1-ю Менскую чыгуначную сямігадовую школу (1924), затым 3-гадовыя агульнаадукацыйныя курсы (1927). Не вучыўся далей праз благі стан здароўя. Шмат займаўся самаадукацыяй. У сярэдзіне 1930-х працаваў карэктарам у друкарні газеты “Звязда”. […]
Дзялендзік Анатоль
Дзялендзік Анатоль Андрэевіч (4.3.1934, в. Кулакі, Салігорскі р-н Мінскай вобл. — 29.11.2019, Мінск). Драматург. Сябра СП з 1965 г. Нарадзіўся ў сям’і служачага. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, партызан, разведчык, пазней ад’ютант генерала В. Казлова. У 1957 г. закончыў лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута. Працаваў урачом у рэспубліканскай псіханеўралагічнай бальніцы ў […]
Дзягцяр Мота
Дзягцяр Мота Ізраілевіч (15.7.1909, в. Пціч, цяпер Петрыкаўскі р-н Гомельскай вобл. — 9.11.1939). Празаік. Нарадзіўся ў сям’і шаўца. У 1929 г. прыехаў у Менск і стаў працаваць на скураным заводзе “Бальшавік”. Затым быў мулярам на будоўлях горада, вучыўся на рабфаку. Закончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1937). У 1937—1939 гг. […]
Дзябольская Ніна
Дзябольская Ніна Сяргееўна (нар. 25.06.1937, Масква). Паэтка, перакладчыца, мастачка. Уваходзіла ў сябры СБП. Закончыла Інстытут замежных моў у Маскве, мае таксама мастацкую адукацыю. Працавала перакладчыцай, выкладчыцай. Перакладае на рускую і французскую мовы творы беларускіх пісьменнікаў. У 2005 г. выдала кнігу “Стихотворения. Переводы. Переложения”. Аўтарка зборнікаў “Стихотворения” (Минск, 2013), “Стихотворения и […]
Дзюбайла Павел
Дзюбайла Павел Кузьміч (5.8.1931, в. Кукарава, Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. — 24.1.1995, Мінск). Літаратуразнаўца, крытык. Сябра СП з 1967 г. Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1954). Настаўнічаў, з 1960 г. — у Інстытуце літаратуры АН БССР. Доктар філалагічных навук (1973), прафесар (1982). Сябра СП БССР з 1967 г. Пахаваны ў в. […]