Дзяшкевіч Мікола Аляксандравіч (11.5.1947, в. Пагор’е, Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 1.8.1971). Крытык, літаратуразнаўца.
Закончыў Астахаўскую сярэднюю школу, Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага. Пасля заканчэння інстытута супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. Трагічна загінуў у 1971 г. на р. Нёман, калі ўратоўваў жанчыну з дзяцёнкам.
Пахаваны на могілках в. Пагор’е, Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.
Аўтар даследаванняў і нататак, прысвечаных Янку Купалу, Р. Барадуліну, С. Станюце, Г. Аўсяннікаву і іншым дзеячам беларускай культуры. Выдадзены зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў “Ад вытокаў радаводных…” (Мінск, 1990).