Дзялендзік Анатоль Андрэевіч (4.3.1934, в. Кулакі, Салігорскі р-н Мінскай вобл. — 29.11.2019, Мінск). Драматург. Сябра СП з 1965 г.
Нарадзіўся ў сям’і служачага. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, партызан, разведчык, пазней ад’ютант генерала В. Казлова. У 1957 г. закончыў лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута. Працаваў урачом у рэспубліканскай псіханеўралагічнай бальніцы ў Мінску (1957—1968). Закончыў завочна Літаратурны інстытут імя Горкага ў Маскве (1969). Каля 20 гадоў працаваў сябрам сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі кінастудыі “Беларусьфільм”. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1965.
Пахаваны ў Мінску.
Дэбютаваў у друку ў 1955 г. у газеце “Сталінская моладзь”. Пісаў на рускай і беларускай мовах. Аўтар драм “Выклік багам” (“Чатыры крыжы на сонцы”; Мінск, 1967, пастаўлена ў 1965), “Грешная любовь” (Москва, 1970, пастаўлена ў 1967), “Начное дзяжурства” (Мінск, 1972, пастаўлена ў 1970), “Последняя земляника в августе” (пастаўлена ў 1975), “Гаспадар” (пастаўлена ў 1985), камедый “Амазонки” (Москва, 1974, пастаўлена ў 1972), “Операция “Многоженец”” (Москва, 1976, пастаўлена ў 1974), “Гіпапатам” (Мінск, 1981), “Аукцион” (пастаўлена ў 1988), “Султан Брунея” (пастаўлена ў 1998), “Яблочный Спас” (пастаўлена ў 1999), аднаактовых п’ес (“Абы ціха”, “Дзяўчына з камвольнага” і інш.), кніг прозы “Дон Жуан в эпоху риска” (Минск, 2003), “Девицы-красавицы” (Минск, 2013), “Кто согреет Галатею?” (Минск, 2015), зборнікаў гумарэсак “Пагібель “Тытаніка”” (Мінск, 1963), “Игры на краю пропасти” (Минск, 2015), мемуараў “Иронические мемуары: (комическое и грустное в жизни драматурга)” (Минск, 2015). Выдадзеныя зборнікі драматургіі “П’есы” (Мінск, 1985), “Султан Брунея” (Мінск, 1999). Аўтар сцэнарыяў тэлефільмаў “Познай себя” (1972), “Голубой карбункул” (1979) і мастацкіх фільмаў “Заўтра будзе позна” (з М. Крно, 1973), “Неудобный человек” (1985), “Волки в зоне” (1990), “Анастасія Слуцкая” (2003), радыёп’ес “Шаўковыя травы”, “Даўгавечнік”, “Дыягназ” і інш.). Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.