Дудар Алесь (сапр. Дайлідовіч Алесь Аляксандравіч) (24.12.1904, в. Навасёлкі, цяпер Петрыкаўскі р-н Гомельскай вобл. — 29.10.1937, Мінск). Паэт, перакладчык, празаік, крытык. Сябра СП з 1934 г. У час Першай сусветнай вайны з бацькамі знаходзіўся ў бежанстве у г. Казлоў Тамбоўскай губерні (цяпер Мічурынск). У 1917 г. сям’я вярнулася ў Беларусь. […]
Month: Кастрычнік, 2023
Дубянецкі Эдуард
Дубянецкі Эдуард Станіслававіч (20.4.1966, в. Чудзін, цяпер Ганцавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 25.2.2020, Мінск). Паэт, крытык. Сябра СБП. Сын філосафа, палітолага і публіцыста Станіслава Дубянецкага. Закончыў гістарычны факультэт БДУ (1988), працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам на гістарычным факультэце БДУ. У 1992—2004 гг. навуковы і старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя […]
Дубянецкі Міхаіл
Дубянецкі Міхаіл Фёдаравіч (4.4.1927, в. Востраў, цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл. — 3.9.1990, Мінск). Перакладчык, публіцыст. Сябра СП з 1984 г. Брат філосафа, палітолага і публіцыста Станіслава Дубянецкага, бацька паэтэсы Галіны Дубянецкай і філосафа, тэолага Ірыны Дубянецкай. Вучыўся ў Востраўскай сямігадовай польскай школе, у 1938—1939 гг. у адной з гімназій […]
Дубянецкая Ірына
Дубянецкая Ірына Міхайлаўна (нар. 23.5.1964, Мінск). Філосаф, тэолаг. Уваходзіла ў сябры СБП. Дачка Міхася Дубянецкага, сястра Галіны Дубянецкай. Закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры, выкладала на філалагічным факультэце БДУ, у Мінскім інстытуце замежных мой, Акадэміі мастацтваў. У канцы 1980-х была ўдзельніцай таварыства “Талака”. Адна […]
Дубянецкая Галіна
Дубянецкая Галіна Міхайлаўна (нар. 20.8.1962, Мінск). Паэтка, перакладчыца. Уваходзіла ў СБП. Дачка Міхаіла Дубянецкага, сястра Ірыны Дубянецкай, жонка Сяргея Сыса. Закончыла Мінскі інстытут замежных моў. Працавала ў Інстытуце літаратуры Акадэміі навук БССР, Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Ф. Скарыны, часопісах “Унія”, “Крыніца”. Вершы і пераклады друкаваліся ў рэспубліканскім і замежным друку, […]
Дуброўскі Міхась
Дуброўскі Міхась Георгіевіч (3.10.1897, в. Казелле, цяпер Краснапольскі р-н Магілёўскай вобл. — 11.9.1983). Паэт, перакладчык, драматург. Сябра СП з 1959 г. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Працаваў паштальёнам у Харкаве (1915—1916), быў прызваны ў армію. Браў удзел у падзеях Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Смаленску і на Клімаўшчыне. Служыў у Чырвонай Арміі. Закончыў […]
Дуброўскі Ігнат
Дуброўскі Ігнат (сапр. Чарняўскі Ігнат Цімафеевіч) (4.9.1906, в. Дуброва, цяпер Смалявіцкі р-н Мінскай вобл. — 2003). Празаік, нарысіст. Сябра СП з 1951 г. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1925) працаваў загадчыкам магазіна спажывецкай кааперацыі ў сваёй вёсцы, справаводам сельсавета, загадчыкам аддзела прапаганды, затым сакратаром райкома камсамола ў […]
Дубровіч Алесь
Дубровіч Алесь (сапр. Рэдзька Аляксей Рыгоравіч, 1910, в. Галубічы, цяпер в. Каралевічы, Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл. — 7.11.1942, Глыбоччына). Паэт, грамадскі дзеяч Заходняй Беларусі. Пасля заканчэння вясковай школы займаўся самаадукацыяй. У 1933 г. быў удзельнікам I нелегальнага з’езду пісьменнікаў, неўзабаве арыштаваны польскай уладай, два з паловай гады правёў у Віленскай […]
Дубоўскі Мікола
Дубоўскі Мікола Аляксандравіч (17.1.1933, в. Самойлавічы, цяпер на тэрыторыі г. Бяроза, Брэсцкая вобл. — 11.5.2013, Мінск). Празаік. Сябра Саюза пісьменьнікаў Беларусі. Закончыў школу ў г. Бяроза, філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута (1956). Працаваў настаўнікам у Браслаўскім раёне, у газетах “Зара”, “Чырвоная Змена”, “Настаўніцкая газета”. З 1959 г. інспэктар, потым старэйшы […]
Дубоўскі Кірыл
Дубоўскі Кірыл Ігаравіч (нар. 2.9.1983, Мінск). Пісьменнік. Закончыў факультэт фінансаў і банкаўскай справы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Працаваў па спецыяльнасці (эканамістам), потым у ІТ-сферы. Піша ў жанры кароткай прозы на рускай і беларускай мовах. Аўтар кніг “Хороший роман” (Мінск, 2012), “Planktonus Vulgaris” (Вильнюс, 2014). Фіналіст конкурсаў маладых літаратараў да 100-годдзя […]