Дубоўскі Мікола Аляксандравіч (17.1.1933, в. Самойлавічы, цяпер на тэрыторыі г. Бяроза, Брэсцкая вобл. — 11.5.2013, Мінск). Празаік. Сябра Саюза пісьменьнікаў Беларусі.
Закончыў школу ў г. Бяроза, філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута (1956). Працаваў настаўнікам у Браслаўскім раёне, у газетах “Зара”, “Чырвоная Змена”, “Настаўніцкая газета”. З 1959 г. інспэктар, потым старэйшы інспэктар Рэспубліканскага прадпрыемства “Белсаюздрук” Міністэрства сувязі БССР. Жыў у Мінску.
Пахаваны ў калумбарыі на Усходніх могілках Мінска.
Аўтар аповесці “Грымотнае ранне” (Мінск, 1983), зборніка аповесцей і апавяданняў “Шапэн” (Мінск, 1994), складальнік “Каляндара на 1974 год” (Мінск, 1973). Друкаваў апавяданні ў часопісах “Полымя” і “Дзеяслоў”, газеце “Новы Час”, літаратуразнаўчыя артыкулы ў газэце “Літаратура і мастацтва”.